Достижения в футболе и теннисе

У канцы месяца на базе ФСК "Атлант" прайшло асабістае першынства раёна па настольным тэнісе сярод дзяцей і падлеткаў. Па выніках спаборніцтваў сярод хлопцаў месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-ае — Арцём Малюш, 2-ое — Даніла Дарашкевіч, 3-ае — Кірыл Арлоў. З ліку дзяўчат першай стала Анастасія Тычко, другой — Ала Немянёнак, трэцяй — Марыя Зубава.

 

Адначасова на гарадскім стадыёне разгарнуліся спаборніцтвы па футболе "Скураны мяч". У малодшай узроставай групе — хлопцы 2003-2004 г.н. — каманда Міёр паказала нядрэнныя вынікі і заняла другое месца. Футбалісты старэйшага ўзросту — 2001-2002 г.н. — сталі першымі, што дало ім магчымасць перайсці на наступны, абласны этап, які адбудзецца ў Навалукомлі.
Арына БАРКОЎСКАЯ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.