Награждены дипломами
gazeta 25-05-2015, 11:20 0 Спорт і турызм
У раённым спаборніцтве па летнім шматбор'і "Здароўе" дзеці актыўнічаюць з году ў год. Гімнастычныя практыкаванні, старальба з пнеўматычнай вінтоўкі (9-11 класы), скачкі ў даўжыню і бег на працяглыя дыстанцыі — гэта для іх прывычныя выпрабаванні, да якіх рыхтуюцца на працягу ўсяго вучэбнага года на трэніроўках.
Нядаўна падведзены вынікі сёлетняга шматбор'я. Сярод вучняў-пяцікласнікаў 1-ае месца заняў Павел Шук (Міёрская БШ), 2-ое — Андрэй Каршакоў (Сіцькоўская ДС-СШ), 3-яе — Максім Дулінскі (Чапукоўская). З шостых класаў вылучыліся два лідары: Васіль Арлоў (СШ №3) — першае месца і Аляксандр Шадурскі (Узмёнская ДС-БШ) — другое. Сярод сямікласнікаў першым стаў Віталь Лапкоўскі (СШ №3), другім — Аляксандр Шамшур (Узмёнская ДС-БШ), трэцім — Даніла Дарашкевіч (Міёрская БШ). Больш за ўсіх ачкоў набраў васьмікласнік Дзмітрый Шкіндэр (Дзісенская СШ), на адну пазіцыю саступіў Валерый Анецька (Новапагосцкая ДС-СШ), трэцім стаў Віктар Баслак (Завуццеўская ДС-СШ). Сярод дзевяцікласнікаў першае месца дасталася Аляксандру Юршэвічу (Новапагосцкая ДС-СШ), другое — Анатолю Хмельніку (Узмёнская), трэцяе — Андрэю Шчарбіцкаму (Слабадская). Сярод дзясяцікласнікаў перамога размеркавалася наступным чынам: першы—Дзмітрый Байчук (Чапукоўская ДС-СШ), другі — Аляксандр Асетнік (Чапукоўская), трэці — Дзмітрый Кабяк (Цвецінская школа). Сярод адзінаццацікласнікаў лідзіруе Арцём Шышло (Чапукоўская ДС-СШ), на другім месцы — Мікіта Зямец (СШ №2), на трэцім — Раман Крук (Туркоўская школа).
Дзяўчаты таксама не адсталі ад хлопцаў. Сярод пяцікласніц першай стала Вераніка Жылевіч (Дварнасельская ДС-СШ), другой—Вера Вайшля (Чапукоўская); у шасцікласнікаў 1-ае месца за Анастасіяй Касцюкевіч (Перабродская ДС-БШ), 2-ое—за Тамарай Смулько (Узмёнская ДС-БШ), 3-яе за Дзіянай Кузьміч (Язненская школа). Сярод сямікласніц лідзіруе Алена Аніськовіч (Слабадская ДС-БШ), саступіла ёй Іна Драба (Чапукоўская ДС-СШ), трэцяя—Дар'я Грэцкая (Узмёнская ДС-БШ), чацвёртая — Альбіна Мацук (Павяцкая ДС-СШ). Першае месца сярод восьмых класаў дасталася Ірыне Глебка (Сіцькоўская ДС-СШ), другое — Тамары Аўхаронак (Узмёнская ДС-БШ), трэцяе — Крысціне Астукевіч (Павяцкая ДС-СШ). Сярод дзевяцікласніц першай стала Вера Кузняцова (СШ №3), другой—Любоў Мароз (Чапукоўская ДС-СШ), трэцяй — Яна Грэцкая (Узмёнская школа). Большую колькасць балаў з вучаніц дзясятых класаў набрала Марыя Пальчэўская (Дварнасельская ДС-СШ), на другой пазіцыі—Сняжана Кубліцкая (Цвецінская). Сярод адзінаццатых класаў вылучаны чатыры прызавыя месцы: 1-ае — Юлія Бунта (СШ №2), 2-ое — Таццяна Бабышка (Павяцкая), 3-ае—Марыя Сініца (Чапукоўская школа), 4-ае — Ганна Крамок (Цвецінская).
Усе пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму.
Арына БАРКОЎСКАЯ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.