Спортивные абъекты — под пристальное внимание
gazeta 7-05-2015, 16:04 0 Спорт і турызм
Прапаганда здаровага ладу жыцця і спорту ніколі не губляе актуальнасці і надзённасці. Менавіта таму ў рэспубліцы штогод арганізуюцца выезды камісіі па павышэнні эфектыўнасці работы фізкультурна-спартыўных збудаванняў і выкарыстанні дзяржаўнай маёмасці фізічнай культуры. Сёлета яе прадстаўнікоў віталі на Міёршчыне.
Дэлегацыю ўзначаліў начальнік Упраўлення фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь П.П. Няпрахін. Павел Пятровіч пачаў з асноўных момантаў выступлення прэзідэнта краіны А.Р. Лукашэнка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры, у межах якога былі вылучаны чатыры асноўныя моманты: сістэма падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву, інфармацыйнае забеспячэнне і прапаганда, адраджэнне дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу і кадравае забеспячэнне. Вырашэнне менавіта гэтых пытанняў павінна стаць прыярытэтным у бягучым годзе.
Павел Пятровіч адзначыў станоўчую тэндэнцыю развіцця платных паслуг у Віцебскай вобласці. Звярнуў увагу на тое, што запоўненасць спартыўных аб'ектаў павінна быць 100%-най, таму да працэсу трэба падключаць не толькі ДЮСШ, але і сярэднія школы. Большага прарыву патрэбна і ў рэкламнай сферы. Банеры, расцяжкі, інфармацыйныя ўказальнікі—усяму гэтаму неабходна з'явіцца ў кожным райцэнтры ў бліжэйшы час. Гэтую праблему можна аднесці і да адпаведных сайтаў, дзе патэнцыйныя наведвальнікі маглі б знайсці ўсю патрэбную інфармацыю. Павел Пятровіч падкрэсліў, што невыкарыстоўваемых рэзерваў хапае, тым больш вялікая адказнасць па вырашэнні акрэсленых момантаў ускладаецца на аддзелы адукацыі, спорту і турызму.
Ад імя раённага кіраўніцтва ўдзельнікаў камісіі вітала намеснік старшыні райвыканкама Т.А. Стальмачонак. Таццяна Алегаўна расказала гасцям пра раён, яго адметнасці і славутасці, акрэсліла асноўныя пункты спартыўна-аздараўленчай работы, у адпаведнасці з якой у эксплуатацыю ўводзяцца новыя аб'екты фізкультурнага прызначэння, рамантуюцца і аднаўляюцца пляцоўкі і збудаванні, прахо-дзяць шматлікія мерапрыемствы спартыўнага накірунку і г.д.
Пытанні эфектыўнасці выкарыстання фізкультурна-спартыўных збудаванняў вобласці акрэсліў у дакладзе намеснік начальніка Упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама П.І. Немянёнак. "Работу ў названым накірунку мы разглядаем як дзейнасць па стварэнні аптымальных умоў для падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву і спартсменаў высокага класа, прыцягненні максімальнай колькасці насельніцтва ў разнастайныя формы аздараўленчай работы праз сродкі фізічнай культуры,—зазначыў Пётр Іосіфавіч. — Адначасова ў гэтым рэчышчы вылучаем і эканамічны складнік—пазабюджэтную дзейнасць".
У вызначаным накірунку ў вобласці ёсць усё неабходнае. Акрамя наяўных 4178 аб'ектаў рэгулярна ўзводзяцца новыя збудаванні і пляцоўкі. Станоўчая дынаміка ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы ўзнімае пытанні яе максімальна эфектыўнага выкарыстання. Калі на 2012 год пазабюджэтная дзейнасць па Віцебскай вобласці склала 24,9 млрд. бел. руб, то ў 2014-м — 47,2% млрд. Удзельная вага даходаў ад яе да бюджэтнага фінансавання ў мінулым годзе была 22, 5%, на бягучы год запланаваны паказчык у 23,7%.
Для дасягнення далейшых станоўчых вынікаў рэгіёнамі штогод распрацоўваюцца планы мерапрыемстваў па павелічэнні загрузкі спартыўных збудаванняў, якія прадугледжваюць напаўненне пунктаў пракату спартыўна-турыстычным абсталяваннем і інвентаром, пашырэнне пераліку і рэалізацыю новых відаў платных паслуг, увядзенне скідак, арганізацыю і правядзенне турыстычных паходаў, заключэнне дамоў паміж установамі фізічнай культуры і спорту з арганізацыямі і прадпрыемствамі гарадоў і раёнаў.
Аналізуючы работу за першы квартал 2015-га па даходах ад пазабюджэтнай дзейнасці бачна, што ў цэлым у вобласці выкананне заданняў з улікам арганізацый падведамасных упраўленняў спорту склала 109, 5%, пры гэтым гарадамі і раёнамі Віцебшчыны выкананне склала 98,9%. Агромністыя рэзервы бачацца ў рабоце і загрузцы падведамасных гасцініц пры спартыўных аб'ектах, цесным узаемавыгадным супрацоўніцтве з турфірмамі і калегамі з іншых дзяржаў.
"Толькі выкананне шэрагу мерапрыемстваў у комплексе і творчая ініцыятыва работнікаў дазволіць нам больш якасна прадастаўляць паслугі фізічнай культуры і спорту жыхарам вобласці", — падвёў вынікі Пётр Іосіфавіч.
Арына БАРКОЎСКАЯ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.




