Спортландия объединяет

Спортландия объединяет У рамках акцыі "Лад жыцця — толькі здаровы" ў бібліятэцы Язненскай СШ наладзілі выставы "Будучыня без наркотыкаў" і "Здаровы лад жыцця". Аднак куды больш карысці ад мерапрыемстваў, калі мы не проста разважаем і вывучаем тэорыю, а сваім прыкладам даказваем, што мы здаровыя, энергічныя і бадзёрыя.

 

І такім мерапрыемствам стала спартыўнае спаборніцтва "Вас кліча спартландыя" паміж дзвюма камандамі пачатковых класаў "Сонейка" і "Вясёлка". Вучні паказалі згуртаванасць, спрыт, лоўкасць, падрыхтаванасць і сілу духу ў эстафетах "Перадай мяч","Снайперы", "Павучок", "Пінгвіны". Пачаткоўцы вельмі стараліся, а перамагла — дружба!


 Вучні з 6 па 8 класы сталі ўдзельнікамі наступнай спартландыі. Патрабавалася выканаць некалькі нялёгкіх заданняў: пралезці праз "ігольнае вушка", прайсці "па балоце", кінуць мяч ў кальцо, прабегчы з трыма мячамі, праскакаць на скакалцы, выканаць эстафету з гімнастычнай палкай і іншыя. Перамога дасталася самым спрытным і спрактыкаваным — васьмі-класнікам.


Святлана КАВАЛЁНАК, вучаніца 8 класа
Язненскай СШ.
 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.