Соревнования будущих защитников

У студзені Міёрская СШ №2 і Цвецінская ДС-СШ прымалі ўдзельнікаў раённых спаборніцтваў па зімовым шматбор'і "Абаронца Айчыны" сярод дапрызыўнай і прызыўнай моладзі. У праграму мерапрыемства былі ўключаны стральба з пнеўматычнай вінтоўкі, падцягванне на перакладзіне і лыжныя гонкі.
Сваю спартыўную падрыхтоўку ў выпрабаваннях прадэманстравалі 12 зборных каманд. 


Па агульных выніках сярод гарадскіх школ першае месца заняла Дзісенская СШ, другое — СШ №2, трэцяе — СШ №3. Лідарам сярод сельскіх устаноў адукацыі стала Чапукоўская ДС-СШ, саступіла ёй і апынулася на другой пазіцыі Язненская СШ, Туркоўская ДС-СШ заняла 3-ае месца.


Асобна дыпломамі аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама адзначаны вучні, якія вылучыліся па выніках спартыўных выпрабаванняў. У малодшай узроставай групе (15-16 год) 1-ае месца заняў Дзмітрый Байчук (Чапукоўская ДС-СШ), 2-ое — Арцём Пяткевіч (Чапукоўская ДС-СШ), 3-ае — Георгій Глебка (Язненская СШ). У старэйшай (17-18 год) першым стаў Арцём Шышло (Чапукоўская ДС-СШ), другім — Сяргей Алеська (Турокўская ДС-СШ), трэцім — Дзмітрый Галуза (Дзісенская СШ).

 

Арына БАРКОЎСКАЯ. 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.