"Девичья смена"

Зімовая змена спартыўна-аздараўленчага лагера Міёрскай ДЮСШ на гэты раз смела магла называцца "дзявочай", бо актыўны адпачынак падчас канікул ацанілі 20 валейбалістак, якія праходзяць навучанне ў Надзеі Віктараўны Граковіч.

 

Як і заўсёды, асноўная частка дня была прысвечана вучэбна-трэніровачным заняткам і ўдасканаленню спартыўных навыкаў. Аднак знайшоўся час і для культурнага баўлення — дзяўчаты два разы наведвалі кінатэатр. Лагічным вынікам "алімпійскага" адпачынку стала спартландыя, па выніках якой удзельніцы атрымалі салодкія падарункі. Такім чынам, зімовыя канікулы былі праведзены не толькі весела, але і з карысцю.


Арына БАРКОЎСКАЯ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.