Студзеньскія маразы далі магчымасць аматарам зімовых відаў спорту з усёй душой аддацца любімым заняткам. Ля Міёрскай ДЮСШ ужо заліты каток, які даўно чакае ўсіх, хто неабыякавы да актыўнага баўлення часу на свежым паветры. Працуе ён у буднія дні з 10 да 12 і з 15 да 21 гадзіны, у выхадныя — з 11.00 да 19.00. Для тых, хто не мае ўласнага "ледзянога арсеналу" арганізаваны пракат: канькі на адну гадзіну абыдуцца ў 10 тысяч, на 2 гадзіны — у 15 тыс, на суткі — 30 тыс.
Хлопцы таксама могуць "арандаваць" клюшкі: 1 гадзіна — 7 тысяч, 2 гадзіны — 10500, і шайба напракат будзе каштаваць 2 тысячы рублёў за гадзіну. Прапаноўваюцца таксама і лыжы ў камплекце: 1 гадзіна — 10 тысяч, кожная наступная — 8, суткі — 42 тысячы рублёў.