Авторизация
 

Валейбольная нядзеля

Незалежна ад пары года і надвор'я спартыўнае жыццё Міёршчыны не сціхае нават у выхадныя дні. У нядзелю, 23 лістапада, у спартыўнай зале ФСК "Атлант" паспаборнічаць у адкрытым кубку Міёрскага раёна па валейболе сабраліся прыгажуні-спартсменкі з Віцебскага раёна, Наваполацка, Шуміліна, Верхнядзвінска, Новалукомля і Міёр.  


За нашу каманду выступілі Ганна Пірог, Вольга Жук, Юлія Грэцкая, Ксенія Алісіенка, Ірына і Анастасія Грыгор'евы, Таццяна Арсоба, Дар'я Кавалёва. 
Мерапрыемства пачалося ўрачыста — гасцей павіталі намеснік старшыні райвыканкама Т.А. Стальмачонак і намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А.І. Жук.


Хлебасольныя гаспадары ўручылі кожнай з каманд спечаныя духмяныя караваі. Пасля жараб'ёўкі пачаліся першыя гульні кубка. Балельшчыкам у гэты дзень хапіла перажыванняў — сустрэчы выдаліся цікавымі, насычанымі і вельмі напружанымі.


Асабліва жорсткай стала барацьба за 3-4 месцы паміж міярчанкамі і гасцямі з Шуміліна. Каманды падабраліся амаль роўныя па сілах, таму вынік гульні вырашаўся па дадатковай, трэцяй, партыі. Калі напачатку нашы валейбалісткі праігравалі з лікам 11:14, то хутка выраўнялі шанцы — 14:14 і нават абыгралі саперніц — 15:14. На жаль, "вырваць" перамогу так і не ўдалося, і каманда Міёр апынулася на чацвёртым месцы.


Апошнія ігры скончыліся толькі вечарам. Па агульных выніках першае месца дасталася Віцебскаму раёну, другое—Наваполацку, трэцяе—Шуміліна.
Тройка пераможцаў узнагароджана медалямі адпаведных ступеней і кубкам за першае месца. Таксама кожны ўдзельнік турніру атрымаў ад старшыні праўлення ГА ВК "Чайка" Валерыя Леанідавіча Рабцава спецыяльна падрыхтаваныя імянныя памятныя вымпелы.


Думаецца, удзел у адкрытым кубку Міёрскага раёна па валейболе запомніўся прыезджым камандам, і яны ў далейшым абавязкова завітаюць у Міёры яшчэ не адзін раз.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ. 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 049
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 123
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 552
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 122
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 527
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2020
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта