Авторизация
 

Інструктар рэкамендуе

 — Кацярына, Вы праводзіце заняткі па трох вельмі цікавых накірунках. Раскажыце пра кожны з іх.

 

 — Аквааэробіку я б рэкамендавала тым, хто часта падвяргаецца стрэсу — вада цудоўна супакойвае і расслабляе. Таксама такія заняткі акажуць добры ўплыў на ўзнаўленне арганізма пасля аперацыі, стануць карыснымі для людзей, якія маюць праблемы з суставамі або атлусценне.

Звычайная аэробіка проста "пра-пісаная" тым, хто не мае праблем са здароўем і жадае скінуць "лішнія" кілаграмы. Яна сумяшчае ў сабе танцавальныя рухі і сілавую нагрузку, а таксама зараджае пазітывам на ўвесь тыдзень.

Ёга карысная абсалютна для ўсіх і, што важна, не мае гендэрнага падзелу. Дарэчы, былі выпадкі, калі мужчыны звярталіся да мяне з пытаннем, ці ходзяць на заняткі прадстаўнікі моцнага полу. Калі ж даведваліся, што такіх наведвальнікаў пакуль што няма, таксама адмаўляліся. Аднак не трэба баяцца стаць першапраходцамі.

Большасць проста не разумее, што такое ёга. Я часта чула пытанні: "а вы будзеце хадзіць па вуглях ці шкле?" або "ці можа займацца ёгай веруючы чалавек?". Трэба зразумець, што нашы заняткі — гэта не філасофія і не секта, мы выконваем фізічныя практыванні.

 

 — Што неабходна для таго, каб дасягнуць вынікаў?

 

 — Самае важнае — гэта жаданне. Галоўная ўмова — рэгулярнасць. Той, хто пратрымаецца месяц, сам не захоча адмаўляцца ад далейшага наведвання заняткаў. Нельга чакаць вынікаў, пахадзіўшы ў групу адзін тыдзень. Толькі мэтанакіраванасць і ўнутраны настрой на поспех дазволяць атрымаць жадаемае.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 93 985
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 69 868
  • 1

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 35 522
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 34 265
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 33 634
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 32 975
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 21 989
  • 2
Курс валют НБРБ
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 13 декабря 2018
Андрей, Иван

Именины 12 декабря 2018
Даниил, Денис, Иван, Николай, Парамон, Сергей, Федор

Госці краін
free counters
Партнеры сайта