Авторизация
 

Прызавыя месцы — гасцям

Призовые места - гостямПравядзенне значных спартыўных мерапрыемстваў для Міёршчыны не ў навінку. Пачатак вясны раён сустрэў актыўна. Тут сабраліся ўдзе-льнікі абласнога адкрытага турніру па міні-футболе на прызы ФСК "Атлант". За кубак пераможцаў прыехалі пазмагацца — "Дзвіна" (Верхнядзвінск), "ПДУ" (Полацк), "Нафтан" (Наваполацк), "Аблвыканкам" (Віцебск), ФК "Ліёзна" і ФК "Міёры". У нашу каманду ўвайшлі: Максім Платонаў, Сяргей Сініца, Уладзіслаў Касцюкевіч, Дзмітрый Аўласевіч, Аляксандр Пяткевіч, Віталь Смалякоў, Дзяніс Шаўчанкоў, Канстанцін Пятроў, Юрый Васюковіч, Уладзіслаў Пішчулёнак.

 

Сустрэлі футбалістаў урачыста: выхаванцы ДЮСШ з гордасцю неслі таблічкі з назвамі каманд-удзельніц, а дзяўчаты ўручылі капітанам караваі. Пасля таго як прагучалі апошнія ноты гімна, спартсменаў вітаў старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў.

 

 — Я вельмі ўдзячны ўсім, хто знайшоў час і сродкі прыехаць на турнір. Прыемна, што маладыя людзі падтрымліваюць спартыўны рух і выступаюць за здаровы лад жыцця, — адзначыў Ігар Валер'евіч і пажадаў усім удачы і перамогі мацнейшым.

 

Потым перад камандамі выступіў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму А. І. Жук, які пазнаёміў удзельнікаў з распарадкам турніру і галоўным суддзёй В. У. Шумілавым. Валянцін Уладзіміравіч у сваю чаргу прадставіў сваіх асноўных памочнікаў — суддзю першай катэгорыі Вячаслава Дзядкова і Сяргея Мятліцкага.

 

Пачатак пакладзены, і каманды адправіліся на жараб'ёўку, па выніках якой у падгрупу "А" ўвайшлі футбалісты з Віцебска, Міёр і Верхнядзвінска, а ў "Б" — Наваполацка, Ліёзна і Полацка.

 

Распачалася барацьба за месцы ў групах. У спартзале стала па-сапраўднаму горача — здаваць пазіцыі ніхто не збіраўся. Аднак у гэты дзень спартыўная ўдача адвярнулася ад палачан і верхнядзвінцаў, якія сталі трэцімі, і таму разыгралі між сабой апошняе і перадапошняе месцы.

 

Призовые места - гостям Другі турнірны дзень выдаўся яшчэ больш напружаным. Балельшчыкі, якія прыйшлі падтрымаць сваю каманду, сталі сведкамі няпростай гульні між міярчанамі і гасцямі з Ліёзна. Матч завяршыўся з лікам 2:2, але Міёры прайгралі па серыі пенальці і выбылі з бітвы за першае-другое месцы. Тым часам Віцебск упэўнена абышоў навапалачан — 8:2. Баявы запал страціўся, і ў гульні за трэцяе месца каманда Міёр прайграла "Нафтану" з лікам 4:6.

 

Выступленне нашай каманды пракаменціраваў намеснік дырэктара ДЮСШ па асноўнай дзейнасці А. А. Пракоф'еў:

 

 — Не магу не адзначыць, што ў першы турнірны дзень міярчане згулялі выдатна, асабліва адзначыўся варатар, які нават забіў гол у вароты праціўніка. Нездарма ў сваёй гпадгрупе яны занялі першае месца, абыграўшы каманду з Віцебска. Магчыма, фізічная нагрузка аказалася даволі значнай, што і паўплывала на псіхалагічны настрой каманды ў другі турнірны дзень, які стаў пройгрышным. Аднак, лічу, што каманда Міёр паказала добры ўзровень.

 

Прызавыя месцы былі разыграны між гасцямі турніру. Моцныя сапернікі не давалі спуску адзін аднаму, аднак каманда з абласнога цэнтра аказалася мацнейшай і абыграла ліёзненцаў з лікам 9:2, зацвердзіўшы за сабой лідарства.

 

У выніку месцы размеркаваліся наступным чынам: 1-ае-"Аблвыканкам" (Віцебск), 2-ое-ФК "Ліёзна", 3-ае-"Нафтан" (Наваполацк), 4-ае-ФК "Міёры", 5-ае-"ПДУ" (Полацк), 6-ае-"Дзвіна" (Верхнядзвінск).

 

Па традыцыі турнір завяршыўся ўрачыстым ўзнагароджаннем. Напачатку галоўны суддзя В.У. Шумілаў уручыў падарункі асобным футбалістам, якія вызначыліся па намінацыях. Лепшым іграком прызнаны Максім Разумоў (Віцебск), лепшым нападаючым — Аляксандр Пяткевіч (Міёры), лепшым абаронцам — Канстанцін Кандратовіч (Віцебск), лепшым бамбардзірам — Вадзім Семянцоў (Наваполацк), лепшым варатаром — Іван Барадзін (Ліёзна), ветэранам турніру — Мікалай Вайцюхоўскі (Віцебск). Пасля гэтага прызавой тройцы ўручылі медалі, а віцябляне павезлі дадому кубак турніру.

 

 — Падобнае спартыўнае мерапрыемства мы праводзім ужо ў сямнаццаты раз, таму праблем з арганізацыяй не ўзнікла. Лічу, што ўсё атрымалася выдатна, — адзначыў адзін з арганізатараў турніру, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму А. І. Жук, — Футбалісты, што сабраліся ў Міёрах на гэты раз, паказалі высокі ўзровень гульні і выдатную падрыхтоўку. Прыемна, што да нашых спаборніцтваў ёсць цікавасць, таму плануем павялічыць колькасць удзельнікаў і ў наступны раз правесці турнір у фармаце васьмі каманд.

 

Арына Баркоўская.

Фота аўтара.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 049
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 123
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 76 552
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 122
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 581
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 387
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 527
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 февраля 2020
Александр, Анатолий, Арсений, Василий, Дмитрий, Иван, Максим, Севастьян, Юлиан, Кристина, Мария, Марфа

Именины 18 февраля 2020
Антон, Макар, Михаил, Александра, Василиса

Госці краін

free counters
Партнеры сайта