Авторизация
 

Мы — за спорт!

Мы — за спорт!Мінулая пятніца стала запамінальнай для ўсяго раёна. У гэты дзень у РДК прайшоў урачысты вечар, прысвечаны ўзнагароджанню пераможцаў і прызёраў спартыўных спаборніцтваў па выніках 2013 года. На дзень забыўшыся пра трэніроўкі і форму, аматары спорту з нецярпеннем чакалі пачатку ўрачыстасці: дзяўчаты з хваляваннем распраўлялі сукенкі, а мужчыны ўпотай папраўлялі гальштукі.

 

Прагучалі апошнія акорды гімна і на сцэну выйшлі вядучыя Вольга Галімбоўская і Ігар Сардыка. Яны прадставілі прысутным ганаровых гасцей.

 

Першым перад гледачамі выступіў старшыня Міёрскага райвыканкама І. В. Кузняцоў.

 

 — Нам ёсць чым ганарыцца, — адзначыў Ігар Валер'евіч, — на Міёршчыне ў 2013-м годзе адбыліся 62 спартыўныя мерапрыемствы. Нашы юнакі і дзяўчаты займалі першыя месцы не толькі ў раённых, але і ў абласных і нават рэспубліканскіх спаборніцтвах. Хутка мы будзем адзначаць 500-годдзе Міёр, і напярэдадні ўрачыстай даты плануецца пабудаваць дзве новыя спартыўныя пляцоўкі. Падлічана, што прыкладна 20% насельніцтва раёна актыўна займаецца спортам, і гэта цудоўна, бо здаровы чалавек забяспечвае 50% поспехаў у эканоміцы краіны. Мы — за спартыўнае жыццё!

 

На сцэну запрасілі футбалістаў, якія занялі першае месца на абласных спаборніцтвах па футболе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства на прызы клуба "Скураны мяч" сярод юнакоў 1998-1999 г. н. Дарэчы, нашы хлопцы адзначыліся не ў першы раз — летась яны таксама занялі пачэснае 3-ае месца на першынстве вобласці сярод ДЮСШ у сезоне 2012-2013 года. Узнагароды атрымалі: У. Ляшук, І. Чарняўскі, Р. Жалевіч, Я. Будзько, В. Крупенька, Я. Пішчулёнак, П. Жабёнак, А. Жураўскі, В. Шокель, А. Пахірка, У. Баданін, А. Валяўка, Я. Дабравольскі, Д. Мішута, М. Фурс і А. Драздовіч. Асобна адзначаны іх трэнер — А. С. Грыгаровіч.

 

Мы — за спорт!Наступнымі спартсменаў віталі заслужаны майстар спорту па цяжкай атлетыцы, бронзавы прызёр 28-х Алімпійскіх гульняў у Афінах, намеснік дырэктара спартыўнай школы "Спорт альянс" федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Т. С. Стукалава і выканаца абавязкаў дырэктара прадстаўніцтва нацыянальнага алімпійскага камітэта па Віцебскай вобласці В. А. Обухава. Гаворачы пра спартыўныя поспехі, не абмінулі ўвагай бліскучае выступленне беларускіх спартсменаў на зімніх Алімпійскіх гульнях, а таксама чэмпіянат свету па хакеі, які сёлета адбудзецца ў Беларусі. Затым жанчыны па-віншавалі ўвесь горад з урачыстасцю і адзначылі важнасць таго, што падобная сустрэча праводзіцца на раённым узроўні. Каштоўнымі прызамі Прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці ўзнагароджаны: вучаніца Наваполацкага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву Н. Шчаглова, вучань Віцебскага дзяржаўнага вучылішча алімпійскага рэзерву А. Фацееў, трэнеры-выкладчыкі па валейболе Міёрскай ДЮСШ У. В. Вішнякоў, С. Грыгаровіч, І. І. Гіржда. Асобная падзяка была выказана старшыні райвыканкама І. В. Кузняцову, які ў сваю чаргу ўручыў жанчынам кветкі і памятныя падарункі.

 

Легкаатлетаў віншаваў намеснік старшыні райвыканкама А. І. Баданін. Ён адзначыў, што рады бачыць у ліку спартсменаў шмат маладых, бо яны — залог шчаслівай будучыні раёна і ўсёй краіны. Заслужаныя ўзнагароды атрымалі: Н. Шчаглова, якая заняла 1-ае месца на спартакіядзе Віцебскай вобласці па лёгкай атлетыцы ў спартыўнай хадзьбе на 2000 м і 3000 м; А. Фацееў, які заняў 2-ое месца ў чэмпіянаце і першынстве Рэспублікі Беларусь па лёгкаатлетычным кросе; К. Яленская, якая заняла 3-ае месца ў першынстве Віцебскай вобласці па лёгкай атлетыцы ў кіданні кап'я; Д. Шкіндэр, які заняў 1-ае месца ў абласных спаборніцтвах па лёгкаатлетычным чатырохбор'і "Алімпійскія надзеі"; В. Кецкіна, якая заняла 2-ое месца ў першынстве Віцебскай вобласці па лёгкаатлетычным кросе; М. Вашкель, які заняў 3-ае месца ў Рэспубліканскай спартакіядзе летняга шматбор'я "Абаронца Айчыны"; А. Іваноў, які заняў 3-ае месца ў Рэспубліканскай спартакіядзе летняга шматбор'я "Здароўе". Асобна адзначаны заслугі іх трэнераў — С. І. Урублеўскага, І. І. Гіржды і А. М. Мамонава.

 

Старшыня аддзела адукацыі, спорту і турызму В. А. Драба павіншаваў карацістаў. Падарункі атрымалі І. Спірыдонаў, які заняў першае месца ў першынстве Віцебскай вобласці па кіокушынкай каратэ-до і С. Алеська, які заняў трэцяе месца ў першынстве Рэспублікі Беларусь па кіокушынкай каратэ-до, а таксама іх трэнер А. В. Кузняцоў.

 

Мы — за спорт!Шмат цёплых слоў у свой адрас пачулі валейбалісткі. Павіншаваў іх намеснік старшыні райвыканкама Л. І. Лясовіч. Спачатку на сцэну запрасілі валейбольную каманду старэйшай групы дзяўчат, якія занялі 3 месца на Алімпійскіх Днях Моладзі: І. Грыгор'еву, Т. Арсоба, Д. Дудалеву, В. Конах, А. Адамёнак, Д. Малец, Ю. Пахірка, Г. Сіцько і В. Капцюг. Адзначылася і малодшая каманда прызёраў, якая заняла 3 месца ў першынстве Віцебскай вобласці па валейболе: К. Кузьміна, Д. Кавалёва, К. Жук, У. Кавалёнак, В. Пятрова, Т. Тычко, П. Жук, К. Сушко і А. Стома. Словы падзякі выказаны трэнеру — У. В. Вішнякову.

 

Павіншаваць дзяўчат прыйшлі і прадстаўнікі грамадскага аб'яднання валейбольны клуб "Чайка", які прадстаўлялі дырэктар Белагра-прамбанка г. Верхнядзвінска Н. П. Мятла, а ад прадпрымальнікаў — Ж. Ф. Скавародка і В. Л.Рабцава.

 

 — Для сапраўдных аматараў спорту няма абмежаванняў ва ўзросце. Любоў да яго аб'ядноўвае дарослых і моладзь. Мы, як старэйшае пакаленне, з цікавасцю сочым за спартыўным лёсам нашых каманд, — адзначыла Наталля Пятроўна Мятла, — і жадаем не зніжаць планку і ўпэўнена рухацца наперад.

 

Потым прадстаўнікі ВК "Чайка" ўручылі імянныя медалі і падарункі Т. Арсоба, І. Грыгор'евай, Д. Дудалевай і В. Конах.

 

Са словамі ўдзячнасці перад прысутнымі выступіў трэнер валейбольнай каманды У. В. Вішнякоў. Ён выказаў падзяку кіраўніцтву раёна, якое стварае ўсе ўмовы для заняткаў спортам. Новыя спартыўныя залы і пляцоўкі — усё гэты дазваляе паўнацэнна рыхтавацца да спаборніцтваў і дасягаць высокіх вы-нікаў. Таму, як зазначыў Уладзімір Віктаравіч, трэба і далей працаваць так, каб не пасароміць гонар Міёршчыны.

 

Апошнім на сцэну выйшаў намеснік старшыні аддзела адукацыі, спорту і турызму А. І. Жук. Яму выпаў гонар уручыць кубкі ў асобна вылучаных намінацыях. Лепшым трэнерам года аб'яўлены І. І Гіржда, лепшым спартсменам — А. Фацееў.

 

Урачысты і ўзнёслы настрой у гэты вечар стваралі не толькі віншаванні і ўзнагароды, але і яскравыя выступленні артыстаў: дынамікай і энергічнасцю радавалі прысутных танцавальны калектыў СШ №3 і харэаграфічны калектыў Дзіцячай школы мастацтваў, цудоўным вакалам і артыстызмам уразілі гасцей вечара Паліна Казачонак, Яўгенія Шук і Людміла Скавародка. Здзіўляў цудоўнай ігрой на гітары Дзмітрый Кляўка. Прыцягнулі ўвагу паказальным выступленнем вучні секцыі кіокушынкай каратэ-до.

 

Мерапрыемства паказала, што з такімі спартсменамі Міёршчыну ў будучым чакае яшчэ не адна перамога.

Мы — за спорт!

 

Фота К. БЛАЖЭВІЧА.

Арына БАРКОЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 084
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 378
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 332
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 240
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 698
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 399
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 538
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 февраля 2020
Георгий, Исаакий, Кирилл, Константин, Михаил, Рафаил, Федор

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Госці краін

free counters
Партнеры сайта