У суботу, 11 студзеня, СШ №2 прымала ўдзельнікаў раённых спаборніцтваў школьнікаў па зімовым мнагабор'і "Здароўе" Дзяржаўнага фізкультурна-аздараўденчага комплекса РБ.
Усяго ў мерапрыемстве прынялі ўдзел 42 вучні 5-11 класаў школ горада і раёна. У праграму былі ўключаны скачкі ў даўжыню з месца, бег на дыстанцыю 1000 метраў, падцягванні для хлопцаў і адцісканні для дзяўчат. Старшакласнікі дадаткова дэманстравалі свае ўменні ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі.
Лепшыя вынікі сярод дзяўчат паказалі: Дзіяна Кузьміч — 5 клас Язненскай СШ, Дар'я Грэцкая — 6 клас Даўгінаўскай СШ, Вікторыя Пятроўская — 7 клас Дварнасельскай СШ, Дар'я Нікіфарава — 8 клас СШ №2, Святлана Капцюг — 9 клас Дзісенскай СШ, Юлія Бунта — 10 клас СШ №2, Ірына Арсоба — 11 клас СШ №2.
Сярод хлопцаў лідарамі сталі: Арцём Шаўчонак — 5 клас СШ №3, Арцём Арол — 6 клас СШ №3, Дзмітрый Маскалькоў — 7 клас СШ №3, Анатоль Хмельнік — 8 клас Узмёнскай СШ, Дзмітрый Байчук — 9 клас Чапукоўскай СШ, Дзяніс Маслякоў — 10 клас СШ №2, Мікалай Вашкель — 11 клас Чапукоўскай СШ.