Авторизация
 

Спорт — справа сямейная

Добрай традыцыяй для дзісенцаў стала правядзенне сямейнага спартыўнага свята "Тата, мама, я — спартыўная сям'я". У гэты раз мерапрыемства прайшло 13 снежня ў спартыўнай зале ФСК "Атлант". За званне самых спартыўных змагаліся сем'і Шкялёнак, Кірпічонак, Шавяковых і Козел.

 

Напачатку арганізатар гульні І. І. Гіржда прадставіў каманды і расказаў аб парадку правядзення спаборніцтваў. Удзельнікаў чакаў першы конкурс—прывітанне каманд-сапернікаў. Яго ўсе выканалі выдатна — склалі запамінальныя рыфмоўкі і бадзёра іх адрапартавалі.

Астатнія выпрабаванні, а іх было 14, прымусілі кожнага паказаць свой спрыт, кемлівасць, хуткасць і вынослівасць. Акрамя агульных для ўсёй сям'і конкурсаў, асобна былі вылучаны заданні для дзяцей, мам і тат. Так, самыя юныя ўдзельнікі дэманстравалі сваю рухавасць у конкурсе "Хуткі абруч". Мамы паказалі майстэрства рыбнай лоўлі, а татам давялося танчыць вакол стала, дзе стаяла цацка, якую трэба было ўхапіць як толькі закончыцца музыка.

 

Многія з канкурсантаў удзельнічалі ў спаборніцтвах не першы год. Так, сям'я Кірпічонкаў некалі прыйшла сюды са старэйшай дачкой Вікторыяй, а ў гэты раз — з сынам Уладзіславам. Таму не дзіўна, што маючы такі грунтоўны вопыт, яны вырваліся ў лідары і занялі першае месца.

Не адставала ад сапернікаў і сям'я Шкялёнак, у якой расце дачка Даша. Іх дружная каманда не мела роўных у конкурсах "Снайперы", "Хакей", "Камбінаваная эстафета", за што і была адзначана другім месцам.

Трэцяй стала сям'я Шавяковых — лідар конкурсаў на логіку і развагу.

Менш пашчасціла навічкам гэтага года — сям'і Козел, якая таксама ўпарта ішла да перамогі, аднак так і не трапіла ў тройку прызёраў.

 

Балельшчыкі па праву ацанілі і творчыя выступленні: танец са стужкамі, падрыхтаваны вучаніцамі 8 і 9 класаў, і цудоўныя песні  пра дружбу паміж роднымі людзьмі, выкананыя разам з Насцяй Козел і Дашай Шкялёнак. Час праляцеў незаўважна як для гасцей, так і для ўдзельнікаў спартыўнага свята.

Напрыканцы мерапрыемства старшыня журы А. П. Красоўская адзначыла, што нягледзячы на барацьбу, асноўнай пераможцай усё роўна стала дружба, бо толькі дзякуючы ёй змаглі ўтварыцца такія моцныя калектывы. Пасля чаго камандам былі ўручаны падарункі і салодкія прызы.

 

Традыцыя працягнецца, а значыць, праз год спартыўная зала зноў збярэ аматараў сямейнага адпачынку. Хацелася б, каб да ўдзелу ў такіх спаборніцтвах далучыліся і сем'і з іншых населеных пунктаў — месца хопіць усім.

 

А. П. КРАСОЎСКАЯ,

 намеснік дырэктара

па выхаваўчай рабоце

ДУА "Дзісенская СШ".

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 073
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 319
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 149
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 212
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 672
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 397
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта