Самые быстрые

У пятніцу, 13 снежня, у спартыўнай зале ФСК “Атлант” прайшла спартакіяда сярод гарадскіх школ. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні шостых класаў. Падчас камандных гульняў удзельнікі павінны былі праявіць хуткасць і спрыт, выканаць шмат разнастайных практыкаванняў.

 

У выніку перамога ўсміхнулася вучням СШ №1, прадстаўнікі СШ №3 занялі другое месца, а трэцяе прысуджана камандзе СШ №2. Пераможцы ўзнагароджаны кубкам (за 1-ае месца) і граматамі (за 2-ое і 3-яе месцы).

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.