У спаборніцтвах па міні-футболе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства, якія прайшлі на базе ФСК "Атлант", другое месца ў старэйшай групе заваявалі прадстаўнікі Слабадской ДС-БШ.
У склад каманды ўвайшлі: Андрэй Шчарбіцкі, Дзмітрый Арлоўскі, Іван Пракоф'еў, Сяргей Вішнеўскі, капітан каманды-Уладзімір Міклушонак. У барацьбе слабадчане саступілі пазіцыі толькі сапернікам СШ №3.
У родную школу хлопцы прывезлі кубкі і граматы аддзела адукацыі, спорту і турызму.