Победители

У спартыўнай зале ФСК “Атлант” прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе сярод дзяцей і падлеткаў па месцы жыхарства. Удзел у іх прынялі вучні школ горада і раёна.

 

У старэйшай групе лепшымі сталі футбалісты СШ №3, 2-ое месца дасталася Даўгінаўскай БШ, 3-ае — СШ №1. У сярэдняй і малодшай групах абсалютныя лідары — прадстаўнікі СШ №3, другое месца занялі вучні СШ №1, замкнулі тройку прызёраў ігракі СШ №2.

Пераможцы ўзнагароджаны кубкамі і граматамі аддзела адукацыі, спорту і турызму.

 

Арына БАРКОЎСКАЯ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.