Чацвёртыя ў вобласці

У Віцебску праходзіла спартакіяда школьнікаў па лёгкаатлетычнаму кросу. У ёй удзельнічалі 24 каманды, у тым ліку і з нашага раёна. Юныя спартсмены, а Міёршчыну прадстаўляла 6 чалавек—хлопцаў і дзяўчат 1997-1998 гадоў нараджэння, не без хвалявання ехалі ў абласны цэнтр. Не дзіўна, бо практычна ўсе ўдзельнічалі ў такога ўзроўню спаборніцтвах упершыню.

Гонар раёна абаранялі Канстанцін Ядзевіч з СШ №2, Ілля Рудко з Дзісенскай, Вікторыя Талапіла з Язненскай, Людміла Гаўрыльчык з Новапагосцкай, Юлія Станкевіч з Туркоўскай і Мікалай Вашкель з Чапукоўскай сярэдніх школ. Занялі хлопцы і дзяўчаты чацвёртае месца. Гэта даволі добры вынік, улічваючы колькасць ўдзельнікаў. Мікалай Вашкель заняў трэцяе месца ў асабістым першынстве. Ён узнагароджаны граматай упраўлення адукацыі аблвыканкама.

Валянцін ШУМІЛАЎ,
дырэктар ДЮСШ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.