У Міёрах прайшлі раённыя спаборніцтвы па легкаатлетычным чатырохбор'і "Алімпійскія надзеі" сярод навучэнцаў 2001-2002 гг. н.
Удзельнікі паказалі сваю спартыўную падрыхтоўку ў бегу на 60 м, скачках у даўжыню, кіданні мяча, бегу на 600 м і 800 м для дзяўчат і хлопцаў адпаведна.
Сярод юнакоў лепшымі сталі: Дзмітрый Шкіндзер (Дзісенская СШ) — першае месца, Віктар Баслак (Завуццеўская ДС-СШ) — другое, Ілля Язёнак (Перабродская ДС-СШ) — трэцяе.
У дзяўчат пазіцыі размеркаваліся наступным чынам: 1-ае — Лізавета Бунта (Дзісенская СШ), 2-ое — Дыяна Семяненка (Міёрская СШ №2), 3-ае — Крысціна Шугальская (Дзісенская СШ).
Вызначаны лідары і сярод школ раёна: першай стала Дзісенская СШ, другой — Міёрская СШ №2 і трэцяй — Міёрская СШ №3. Сярод сельскіх на першым месцы Павяцкая ДС-СШ, на другім — Чапукоўская ДС-БШ, на трэцім — Язненская СШ. Лепшай сярод базавых прызнана Перабродская ДС-СШ, другое месца заняла Мілашоўская ДС-БШ, трэцяе — Даўгінаўская БШ.