Нягледзячы на па-сапраўднаму восеньскае надвор'е, спартыўнае жыццё ў горадзе не замірае. 26 верасня на стадыёне спарткомплексу "Атлант" у рамках першынства Віцебскай вобласці па футболе сярод ДЮСШ, СДЮШАР адбыўся матч паміж міярчанамі і гасцямі з Пастаў.
У склад каманд увайшлі юнакі 1999-2000 гг. н. У камандзе Міёрскай ДЮСШ выступілі: Улад Ляшук, Вадзім Баданін, Дзмітрый Войтаў, Рэнат Жэлевіч, Яўген Будзько, Валерый Крупенька, Яўген Пішчулёнак, Дзяніс Цвячкоўскі, Павел Жабёнак, Аляксей Жураўскі, Вадзім Шокель, Андрэй Пахірка, Анатоль Заяц, Аляксандр Валяўка, Яўген Дабравольскі, Дзмітрый Мішута і Ігар Чарняўскі.
Сапернікі падабраліся годныя, аднак у выніку напружанай барацьбы каманда Міёр вырвала перамогу з лікам 1:0.