З Верхнядзвінску—першае месца

З Верхнядзвінску—першае месцаУ Верхнядзвінску праводзіўся турнір, у якім удзельнічала і міёрская каманда. У склад яе ўваходзілі Вольга Жук, Маргарыта Граковіч, Ганна Пірог, Вольга Грэцкая, Анастасія Яфімава, Анастасія Грыгор’ева, Юлія Пухальская і Ксенія Алісіенка. Спаборніцтвы праводзіліся ў спартшколе, якая працяглы час рамантавалася і ўрэшце рэшт—нас ветліва сустракала новая зала.

Удзельнічалі ў турніры каманды з Верхнядзвінска, Бешанковічаў і Шуміліна. Гуляць было даволі складана, бо іншыя ігракі былі старэйшыя за нас і больш вопытныя. Яшчэ адным недахопам з’яўлялася нізкаросласць нашай каманды. Разам з намі ездзілі на спаборніцтва ў ролі балельшчыкаў дзяўчаты, якія таксама займаюцца ў Міёрскай ДЮСШ у секцыі па валейболу. Яны аказвалі нам маральную падтрымку. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, мы вытрымалі добры настрой, і таму занялі першае месца. Маргарыта Граковіч была ўдастоена звання “Лепшы ігрок каманды” з Міёраў, а Ганна Пірог—“Лепшы абаронца турніру”. Дзяўчат узнагародзілі прызамі.

Увогуле ўражанні ад спаборніцтва засталіся вельмі добрыя і цёплыя, а гаспадары пасля спаборніцтва гасцінна частавалі нас гарбатай. Дарэчы, каманду ўжо запрасілі ў Верхнядзвінск на наступны турнір, які адбудзецца 23 кастрычніка.

Ганна ПІРОГ, капітан каманды.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.