И снова победа

И снова победа
Юныя футбалісты з Міёр перамаглі ў фінале абласных спаборніцтваў па футболе "Скураны мяч", што праходзілі ў Віцебску 30 і 31 мая. У гульнях прымалі ўдзел 6 каманд
пераможцаў занальных груп.

 

У першы дзень з лікам 2:1 выйгралі ў чашніцкай каманды. Абодва галы ў вароты праціўніка забіў Павел Жабёнак. Сустрэча з аршанскімі футбалістамі закончылася з лікам 2:0, галы забілі Уладзіслаў Баданін і Вадзім Шокель. Па выніках першага дня міярчане занялі 1-е месца ў сваёй падгрупе і выйшлі ў фінал, дзе сустрэліся з камандай з Ліёзна. У выніку-3:0 на нашу карысць. Галы ў вырашальнай гульні забілі Уладзіслаў Баданін, Вадзім Шокель і Аляксей Жураўскі. Разам з імі за перамогу змагаліся Дзмітрый Мішута, Ігар Чарняўскі, Яўген Дабравольскі, Яўген Будзько, Анатоль Заяц, Ранат Жылевіч, Уладзіслаў Ляшук, Андрэй Пахірка і Валерый Крупенька. Дарэчы, Валерый Крупенька прызнаны лепшым абаронцам турніру. Усе хлопцы — вучні СШ №3. Займаецца з імі трэнер Алег Станіслававіч Грыгаровіч.

 

Трэба адзначыць, што абласныя спаборніцтвы яны выйграюць ужо чацвёрты раз запар. У верасні нашы футбалісты будуць абараняць гонар вобласці на рэспубліканскіх гульнях, што пройдуць у Гродне.

 

На здымку: футбольная каманда з трэнерам А. Грыгаровічам. Фота на памяць пасля ўдалай гульні.

 

Падрыхтавала К. СУРАВЕЦ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.