Авторизация
 

На штогадовым кірмашы «Адпачынак 2010», які праходзіў у Мінску, быў прадстаўлены ўвесь спектр накірункаў выязнога і ўязнога турызму: спартыўнага, прыгодніцкага, рэкрэацыйнага, сямейнага, дзіцячага і паляўнічага.

Прысутнічалі на ім турыстычныя і транспартныя кампаніі, установы па падрыхтоўцы кадраў, арганізацыі, якія займаюцца страхаваннем і бяспекай ў галіне турызму. Прадстаўленыя экспазіцыі пашырылі ўяўленне наведвальнікаў не толькі пра знакамітыя замежныя курорты, але і пра найпрыгажэйшыя куточкі Беларусі, дзе можна адпачыць у любую пару года.

На кірмашы ад нашага раёна прысутнічалі начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Іванавіч Жук і дырэктар турыстычнай фірмы ЧТУП «Паласаты рэйс» Вольга Уладзіміраўна Пацяёнак. Яны расказалі, што ў рэспубліцы распарацаваны і рэалізуецца праект «Бэлла Дзвіна». За чатыры дні работы выставы, якая праходзіла ў рамках кірмашу, беларускія і латвійскія эксперты раздалі каля чатырох з паловай тысяч інфармацыйных матэрыялаў пра сумесны рэгіён, у тым ліку брашуры, даведнікі і буклеты з апісаннем пяці новых турыстычных маршрутаў. Праводзіліся “круглыя сталы”, прэзентацыі і семінары па надзённых праблемах турбізнесу і асаблівасцях рынку турыстычных паслуг. Даведаліся пра новыя накірункі галіны, пазнаёмілася з прапановамі на наступны сезон.
Вольга Уладзіміраўна прапаноўвае некалькі варыянтаў адпачынку на лета і для жыхароў Міёрскага раёна. Для дзяцей падыйдуць:
—дзіцячы санаторна-аздараўленчы лагер «Горны» ў Кактэбелі (Крым). Група арганізавана выязджае з Мінска. З дзецьмі (25-30 чалавек) едуць два выхавальнікі. За здароўем сочаць урач і медсястра. У кошт пуцёўкі ўваходзіць праезд на камфартабельным аўтобусе, пяціразовае харчаванне і тры самыя цікавыя экскурсіі па пасёлку Кактэбель. Дзеці адпачываюць на моры ад 17 да 19 дзён;
—міжнародны дзіцячы лагер «Кактэль-клуб» (10-20 дзяцей) у балгарскім горадзе Абзор. Колькасць дзён адпачынку на выбар—15 або 22. У кошт пуцёўкі ўключаны авіяпералёт, пражыванне ў атэлі, чатырохразовае харчаванне. З дзецьмі працуюць беларускія выхавальнікі. У лагеры хлопчыкаў і дзяўчынак чакае адпачынак на моры і цудоўнае правядзенне часу ў коле аднагодкаў: спартыўныя спаборніцтвы, гульні, шоу-вечары, турніры і конкурсы, тэатралізаваныя прадстаўленні, марскія святы, дыскатэкі і шмат іншага.
Для дарослых і дзяцей прапануецца пляжны адпачынак на любы густ. Ёсць магчымасць падабраць тур для кожнага турыста індывідуальна: выбар транспарту (авіямаршруты, аўтобусныя або на цягніку), колькасць дзён на моры, варыятны з харчаваннем—з ім або за свой кошт і г. д. Найбольш папулярным накірункам застаецца Крым. Яго плюсы: маляўнічая прырода, эканамічнасць, бязвізавы выезд, шырокі выбар варыянтаў размяшчэння (ад прыватнага сектара да шыкоўных атэляў).
Прапануем таксама адпачынак на курортах:
—Туніс прывабіць цудоўнымі беласнежнымі пляжамі, зелянінай аазісаў і жоўтымі пяскамі Сахары, за якімі бачны вяршыні гор.
—Турцыя—усяго пару гадзін палёту і вы ў краіне, дзе ўсходнія казкі спалучаюцца з еўрапейскім сервісам, а цёплае мора і клімат падаграваюцца гарачым тэмпераметрам яе гаспадароў. Усё гэта па разумных цэнах.
—У Егіпеце лета круглы год. Шматкіламетровыя пляжы, чыстая вада і шмат забаваў не пакінуць вас сумнымі і раўнадушнымі.
—Балгарыя славіцца пяшчотным сонцам, морам, «ізумруднымі» садамі і лясамі, усмешакамі і нястомным вяселлем.
—Чарнагорыя заварожвае сваёй чісцінёй, раскошнай прыродай, шматвекавымі аліўкавымі дрэвамі, бухтамі і залівамі, чыстымі пляжамі і багатым жывёльным светам.
—У Харватыі час быццам бы застыў на рубяжы сярэдніх вякоў і эпохі Адраджэння. Нідзе на Міжземнаморскім узбярэжжы няма такой колькасці астравоў, заліваў, маляўнічых пляжаў і пазалочаных сонцам скалаў.

«Паласаты рэйс» будзе рады прапанаваць аўтобусныя туры па Еўропе і экскурсійныя ў Расію, Прыбалтыку, Украіну, лячэнне ў санаторыях Беларусі, Расіі і Украіны. Кантактны тэлефон (мтс): +375-29-898-99-01 (Вольга Уладзіміраўна Пацяёнак).
Падрыхтавала Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 15 июня 2021
Дмитрий, Иван, Константин, Мария, Ульяна

Именины 14 июня 2021
Василий, Гавриил, Давид, Денис, Иван, Павел, Вера, Виктория, Харита

Госці краін

free counters
Партнеры сайта