"День открытых дверей"

26 мая ў сядзібах рэспублікі плануецца правядзенне "Дня адчыненых дзвярэй". Ініцыятарам выступіла Беларускае грамадскае аб'яднанне "Адпачынак у вёсцы" і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства праходзіць ужо другі год і адкрывае летні турыстычны сезон.

 

У гэты дзень жадаючыя могуць бясплатна наведаць любую аграсядзібу, што ўдзельнічае ў акцыі, пазнаёміцца з магчымасцямі адпачынку ў беларускай вёсцы. Мерапрыемства прыцягне ўвагу да сельскага турызму і забяспечыць значны рост гасцей — патэнцыяльных турыстаў, прадстаўнікоў СМІ, работнікаў турфірм, прадстаўнікоў мясцовай улады і інш.

 

У рамках акцыі гаспадары аграэкасядзіб плануюць правесці экскурсію па сваіх уладаннях, пачаставаць гарбатай з пірагамі або фірменнай стравай, арганізаваць цікавыя мерапрыемствы.

У раёне ў акцыі прымуць удзел 10 аграсядзіб: "Белыя росы", "Клённая", "Спірковіч", "У егера", "Язынка" (аг. Язна), "Дастатак", "Сядзіба Бабы Мароз" (г. Дзісна), "Орцаўская прыстань" (в. Орцы), "Уклянка" (в. Снегі), "У Пятра" (в. Зачарэўе). Гаспадары гасцінна адкрыюць свае дзверы з 10 да 18 гадзін. Турысты, якія захочуць удзельнічаць у акцыі, павінны патэлефанаваць і папярэдзіць загадзя.

Больш падрабязная інфармацыя на сайце аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму www.miorysport.vitebsk.by або па тэл. 4-15-33.

 

А. ЖУК,

начальнік аддзела фізічнай

культуры, спорту і турызму.

 

 

 

 

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.