Па вуліцах райцэнтра напярэдадні Дня Перамогі праводзілася лёгкаатлетычная эстафета. Пачыналася яна з Камуністычнай, працягвалася па Кастрычніцкай і Леніна, з вяртаннем на стартавую. Удзельнічалі каманды СШ №1, СШ №2, СШ №3 райцэнтра, а таксама Дзісенскай і Дварнасельскай школ. Падтрымлівалі настаўленнямі вучняў іх настаўнікі.
У чарговы раз на падобнай эстафеце фінішыравалі першымі дзісенскія лёгкаатлеты, за імі — СШ №2, а трэцімі прыйшлі вучні СШ №3. За першае месца каманда ўзнагароджана кубкам і дыпломам, а за другое і трэцяе-дыпломамі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, а таксама салодкімі прызамі ад РК ГА БРСМ.