"Защитник Отечества"

У ДЮСШ прайшло раённае спаборніцтва па летнім мнагабор'і "Абаронца Айчыны". Удзельнічалі хлопцы дзвюх узроставых груп — 15-16 і 17-18 год. Іх фізічная падрыхтоўка выпрабоўвалася ў бегу на дыстанцыі 100 і 3000 м, падцягванні на перакладзіне і штурханні гранаты.

 

Камандныя месцы размеркаваліся наступным чынам: сярэднія гарадскія — 1. СШ №2, 2. Дзісенская, 3. СШ №3; сярэднія сельскія — 1. Чапукоўская, 2. Туркоўская, 3. Павяцкая; базавыя — 1. Мілашоўская, 2. Даўгінаўская, 3. Мікалаёўская. У асабістых заліках паспяхова праявілі сябе наступныя вучні: у малодшай групе — 1. М. Вашкель (Чапукоўская СШ), 2. У. Вішнеўскі (СШ №2), 3. А. Раманоўскі (СШ №2); у старэйшай — 1. В. Лагун (Туркоўская СШ), 2. Я. Гладкоўскі (Дзісенская СШ), 3. І. Храмцоў (СШ №2).

 

Валянцін ШУМІЛАЎ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.