Авторизация
 

“Залатыя” валейбалісткі

"Золотые" волейболистки У ФСК "Атлант" 7 красавіка прайшоў чарговы міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на прызы аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. У ім удзельнічалі зборныя Верхнядзвінска, Шуміліна, Віцебска, Міёр і на гэты раз завіталі дзве каманды з расійскага Себежа. 

 

На ўрачыстым адкрыцці ўдзельнікаў турніру вітаў начальнік аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама А. І. Жук. Ён уручыў камандам хлеб-соль. Узняла сцяг спаборніцтваў капітан зборнай Міёр Ганна Пірог. Энергічны танец прысутным падарыла харэаграфічная група СШ №3 пад кіраўніцтвам Н. Г. Варанько.

Каманды падзялілі на дзве падгрупы. У першую ўвайшлі Верхнядзвінск, Віцебск і ДЮСШ Себежа, а ў другую — зборныя Себежа, Шуміліна і Міёр. Пачаліся напружаныя спаборніцтвы. У першай падгрупе  лепш выступілі валейбалісткі з Верхнядзвінска, ім крыху уступілі віцябчанкі. У другой падгрупе лідзіравалі міярчанкі, і нязначна адстала ад іх Шумілінская зборная.

 

Як звычайна, асабліва гарачая барацьба за першынства разгараецца ў фінале. Пік напружання — гульня за першае — другое месцы паміж міярчанкамі і верхнядзвінкамі. У першай партыі перавага была на баку нашых валейбалістак — 25:17. У другой яны ўступілі сапернікам з лікам 25:23. Аднак у вырашальнай гульні міярчанкі сабраліся і выйгралі — 2:1, адпаведна сталі пераможцамі турніру.

У складзе міёрскай каманды гулялі выхаванкі трэнера Уладзіміра Віктаравіча Вішнякова Ганна Пірог (капітан), Вольга Жук, Таццяна Арсоба, Юлія Грэцкая, Рыта Граковіч, Ірына Грыгор'ева, Наталля Мятла, Вікторыя Конах.

 

За трэцяе прызавое месца на пляцоўцы сустракаліся зборныя Віцебска і Шуміліна. Шумілінскія валейбалісткі, як і ў мінулым годзе, заваявалі бронзу.

Каманды, якія занялі першае трэцяе месцы, узнагароджаны граматамі, медалямі, а пераможцы — і кубкам. Памятныя вымпелы атрымалі ўсе ўдзельнікі турніру. Дарэчы, прадаставілі іх члены ініцыятыўнай групы ГА "Чайка".

Расіянам спадабаўся турнір, нягледзячы на тое, што ў фінал трапіць не пашанцавала. Аднак добразычлівы прыём і арганізаванасць спаборніцтваў адзначылі на высокім узроўні.

 

Засмучае, што балельшчыкі прыходзяць на спаборніцтвы пастаянна адны і тыя ж — сваякі, сябры, родныя. Трэнер ДЮСШ Уладзімір Віктаравіч Вішнякоў адзначыў перарыў пераемнасці пакаленняў у валейболе. Ён лічыць, што ёсць у нашым горадзе дзяўчаты з добрымі роставымі дадзенымі, але яны не далучаюцца да цікавага віду спорту. У гэтым бачны недапрацоўкі настаўнікаў фізкультуры са школ райцэнтра.

Спецыяльна для юных балельшчыкаў праводзілася спортлатарэя. Трэба было яшчэ ў пачатку турніру скласці прагноз, якія каманды зоймуць прызавыя месцы. У латарэі прыняло ўдзел 49 чалавек, але толькі шасцёра дакладна далі прагноз. Салодкія прызы атрымалі Яўген Будзько, Ксенія і Паліна Жук, Наталля Шчыглова, Аляксандр Дундар і Марыя Смулькевіч.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.  

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта