Авторизация
 

“Міёрская лыжня”

"Миорская лыжня" Спартыўнае свята "Міёрская лыжня" прайшло на стадыёне ў райцэнтры ў мінулую суботу і атрымалася мнагалюдным, рознаўзроставым і напружаным для спартсменаў. Яго ўдзельнікаў на агульным пастраенні вітаў старшыня райвыканкама І. В. Кузняцоў. Пасля прадстаўлення суддзяў, аб'яўлення ўмоў і парадку стартаў пачаліся спаборніцтвы. Асабліва напружана праходзілі яны на лыжні, дзе памераліся сіламі спартсмены ў пяці ўзроставых групах, мужчыны і жанчыны паасобку, ды яшчэ на розныя дыстанцыі. Вось іх вынікі.

 

У малодшай узроставай групе першымі фінішыравалі адпаведна Сцяпан Данілаў і Іван Мутар з Павяцця, Раман Антанёнак з Чапукоў, сярод дзяўчат — павятчанкі Таццяна Бабышка, Паліна Казлоўская і Алена Сташулёнак.

Ва ўзросце 18-29 гадоў самымі імклівымі лыжнікамі аказаліся Алена Мутар з Павяцця і Валянціна Рудзёнак з СШ №2, Васіль Нежывінскі з Чэрасаў, Сяргей Мацкевіч з Пад'ельцаў і Сяргей Жойдзік з Язна.

 

Наступная група пераможцаў складалася з Людмілы Далговіч з Павяцця, Наталлі Сяткоўскай з аддзела адукацыі і павятчанкі Алены Цвячкоўскай, а ў мужчын увесь п'едэстал занялі спарсмены-павятчане Сяргей і Аляксандр Пашкевічы, Антон Мілашэвіч.

 

"Миорская лыжня" Лепшыя ва ўзросце 39-40 гадоў — Вольга Масальская з СШ №2, Святлана Войтава з ЦРБ і Зінаіда Фурс з Дзісенскай бальніцы сястрынскага догляду. Упарта змагаліся за перамогу і тыя, каму за 40. А поспех спадарожнічаў Сяргею Сцепулёнку з Узмён, Уладзіміру Нарубіну з ПМК-55 і Уладзіміру Сіўко з Павяцця.

Пераможцы старэйшай узроставай групы — Аляксандр Кляшчонак з Дворнага Сяла, Леанід Мятла з СШ №2 і Андрэй Сташулёнак з Павяцця. Медаль для УП ЖКГ прынесла лабарант Ларыса Вішнеўская.

 

Пасля асабістага першынства пачаліся камандныя гонкі: ад кожнай два мужчыны павінны былі адолець па 2 км, а жанчына — 1. Аграрыяў прадстаўляла 11 каманд і 33 лыжнікі, прамыславікоў — адпаведна 8 і 24. Сярод сельгаспрадпрыемстваў прызавыя месцы занялі УП "Міёрскі", філіял ККЗ "Павяцце" і ААТ "Любінова", а асабістыя прызавыя — Людміла Далговіч ("Павяцце"), Таццяна Кавалёнак ("Міёрскі"), Сняжана Кубліцкая ("Цітова"), Яўген Лабыцька ("Міёрскі"), Мікалай Вашкель ("Любінова"), Сяргей Пашкевіч ("Павяцце").

 

Пераможцы з ліку прадпрыемстваў і арганізацый—аддзел адукацыі, аддзел па надзвычайных сітуацыях і УП ЖКГ, а асабіста — Алена Сташулёнак (аддзел адукацыі), Таццяна Пецярсон (РАНС), Алена Пятроўская (ПМК-55), Сяргей Сташулёнак (аддзел адукацыі), Іван Навіцкі (РАНС) і Аляксей Пашкевіч (аддзел адукацыі).

 

Драматычна праходзілі спаборніцтвы па перацягванні каната. У іх удзельнічала 6 каманд ад ДРБУ-203, УП "Міёрскі", УП ЖКГ, РАНС, райаграсэрвісу і Міёрскага ПМС. Сярод іх вызначылі толькі два прызавыя месцы, за якія ў фінале настойліва змагаліся работнікі РАНС (яны і сталі першымі) і УП "Міёрскі".

Шмат балельшчыкаў сабралі спаборніцтвы волатаў. У армрэстлінгу ўдзельнічалі прадстаўнікі амаль тых жа каманд. У фінал прабіліся Сяргей Гільніч з УП "Міёрскі" і Леанід Мілашэвіч з філіяла ККЗ "Павяцце". Першая іх сустрэча не вызначыла пераможцу. Сілы былі роўныя, а вось шчасце спадарожнічала Сяргею Гільнічу.

 

На свяце хапала забаў і для дзяцей. Іх каманды мераліся сіламі ў розных спартыўных гульнях. А прадстаўнікі школ райцэнтра займаліся снежнымі скульптурамі. Ствараць іх было няпроста, снег не зліпаўся. Гэта ў пэўнай ступені абмяжоўвала фантазію. Свой твор вучні СШ №2 назвалі "Сэрцам спорту", хаця размясцілі ў ім выявы ўсіх магчымых сёлетніх сімвалаў, у тым ліку нават Змяі. Гэта і прынесла ім перамогу, аб чым аб'явіла намеснік старшыні райвыканкама М. М. Баніфатава. Другое месца падзялілі каманды СШ №1 ("Возера і качкі") і СШ №3 ("Дзядуля спорт"). А вось узнагароды для ўсіх былі аднолькавыя — тарты ад хлебазавода.

 

Пераможцы раённага свята сталі ўдзельнікамі аналагічных абласных спаборніцтваў, якія прайшлі ў суботу. На іх Міёршчына была прадстаўлена камандай у два дзясяткі чалавек з ліку школьнікаў і дарослых.

Аргкамітэт свята перадае сваю ўдзячнасць спонсарам, у першую чаргу хлебазаводу за тарты, а райспажыўтаварыству — за гарачыя чай і кашу.

 

Л. МАТЭЛЕНАК.

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 084
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 378
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 332
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 240
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 698
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 399
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 538
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 27 февраля 2020
Георгий, Исаакий, Кирилл, Константин, Михаил, Рафаил, Федор

Именины 26 февраля 2020
Артемий, Василий, Владимир, Гавриил, Евгений, Иван, Леонтий, Мартин, Михаил, Николай, Павел, Тимофей, Анна, Вера, Зоя, Ирина, Светлана

Госці краін

free counters
Партнеры сайта