Авторизация
 

З 6 па 10 верасня ў Наваполацку пад патранажам прэзідэнцкага спартыўнага клуба праходзіў рэспубліканскі турнір па футболу “Скураны мяч”. Сустракаліся на ім 6 каманд-пераможцаў ад кожнай вобласці і дзве са сталіцы.

На рэспубліканскім турніры па футболуВясной у фінале Віцебшчыны міёрская каманда “Старт” заняла першае месца, таму менавіта ёй выпаў гонар удзельнічаць у гэтых спаборніцтвах. З Наваполацка яны прывезлі чацвёртае месца.
Трэнер Алег Станіслававіч Грыгаровіч расказвае:

— У турніры ўдзельнічала малодшая група нашай ДЮСШ, якая займаецца ў футбольнай секцыі (хлопчыкі 1998-1999 гадоў нараджэння). Дарэчы, каманды былі з абласных цэнтраў—з Магілёва, Гомеля, Брэста—, Віцебскую ж прадстаўлялі Міёры, самы маленькі гарадок у параўнанні з іншымі, Гродненскую—Навагрудак, а Мінскую—Слуцк. Жылі мы ў школе алімпійскага рэзерву, што размяшчаецца за 10 кіламетраў ад Наваполацка ў пасёлку Баравуха-1. Трэба адзначыць, што на турніры панавала арганізаванасць і парадак ва ўсім, як на месцы пражывання, так і на полі пад час гульняў. Састаў каманды і замену аб’яўляў дыктар, трыбуны былі поўныя балельшчыкаў. У некаторай ступені гэта дадавала адначасова ўрачыстасці і хвалявання юным ігракам.

Яшчэ пад час трэніроўкі нашаму варатару Уладзіславу Ляшуку не пашанцавала—зламаў руку. Аднак дадому не паехаў, застаўся з камандай, падтрымліваў і шчыра хварэў за сяброў. Такая непрадбачаная сітуацыя ў пэўнай ступені ўскладніла абстаноўку, бо яго прыйшлося замяніць Ігарам Чарняўскім, які звычайна гуляў на полі.

У пачатку было вызначана, што “Старт” згуляе ў падгрупе з магілёўскай, навагрудскай і адной з мінскіх каманд. Першая сустрэча адбылася з “Алімпійцам” з Навагрудка. З лікам 4:1 перамаглі нашы. Галы забілі па аднаму Аляксей Жураўскі і Дзмітрый Васільеў, і два—Арцём Драздовіч. На наступны дзень згулялі з камандай “Тарпеда” з Магілёва. Зноў перамога ў нашых руках—3:1. Арцём Драздовіч паўтарыў поспех—два галы яго, і адзін забіў Ігар Хаткевіч.

Усё было добра да таго часу, пакуль нашу каманду не пачала “звальваць” прастуда: практычна ў кожнага ўзнімалася тэмпература, кашлялі. Прыйшлося выступаць і ў ролі лекара…

Хвароба ўскладніла наша становішча, якое з самага пачатку прадказвала добры вынік. Ужо наступная сустрэча з “Партызанам” з Мінска за першае і другое месца ў падгрупе закончылася з лікам 0:3 не на нашу карысць. Таксама і са Слуцкам—0:2 уступілі сапернікам. У выніку атрымалася чацвёртае месца. Арцём Драздовіч прызнаны лепшым нападаючым турніру. Усе ўдзельнікі ўзнагароджаны памятнымі падарункамі і мяккімі цацкамі.

Увогуле, я ганаруся сваімі юнымі футбалістамі, бо нягледзячы на хваробу, яны праявілі байцоўскі характар. У далейшым не раз пакажуць сябе і парадуюць нас сваімі поспехамі і перамогамі. Дарэчы, такім саставам гэтая каманда яшчэ два гады можа ўдзельнічаць у падобных спаборніцтвах. Пасля хлопчыкі пяройдуць у “ранг” старэйшых. Жадаю ім поспехаў.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.


рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 4 июля 2022
Алексей, Георгий, Иван, Максим, Никита, Николай, Павел, Терентий, Федор, Юлиан, Анастасия, Василиса

Именины 3 июля 2022
Андрей, Глеб, Дмитрий, Иван, Наум, Николай, Инна, Римма, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта