Авторизация
 

Міярчанкі — з “бронзай”

Миорчанки — с "бронзой" З 17 па 21 студзеня ў рамках "Алімпійскіх дзён моладзі" ў Напаполацку праходзіў турнір па валейболе. Удзельнічалі ў ім дзяўчаты 1996-1997 гадоў нараджэння — дзве каманды з Наваполацка — ДЮК і ДЮСШ, спартшкол Віцебска, Бешанковічаў, Пастаў і Міёр, а сустрэчы праводзіліся па схеме, дзе кожная павінна была згуляць з наступнай.

 

У першы дзень мы прайгралі дзве партыі ДЮК Наваполацка, і, калі іншыя каманды былі ўпэўнены, што так пойдзе і далей, а таму пайшлі размінацца, усё ж атрымалася натхніць нашых валейбалістак і наступныя тры партыі выйграць!

 

У пятніцу перамаглі валейбалістак з Пастаў з лікам 3:0. У суботу нялёгка нам прыйшлося з камандамі з Віцебска і Наваполацка. З першымі адну партыю выйгралі, а вось далей — не заладзілася, і прыйшло разуменне таго, што, уступаючы сапернікам, мы ў турнірнай табліцы змяшчаемся на трэцяе месца. Засмучаныя і без асаблівага запалу згулялі з навапалачанкамі. Сустрэча з Бешанковічамі закончылася з лікам 3:1 на нашу карысць.

 

У складзе каманды гулялі выхаванкі трэнераў Уладзіміра Віктаравіча Вішнякова і Вячаслава Казіміравіча Булаўскага: Таццяна Арсоба, Ірына Грыгор'ева, Дзіяна Дудалева, Вікторыя Конах, Анастасія Адамёнак, Дзіяна Малец, Юлія Пахірка і з Дзісны — Ганна Сіцько, Вераніка Капцюг і Святлана Капцюг.

Наша каманда на турніры заняла трэцяе месца, узнагароджана дыпломамі і медалямі. Вікторыю святкавалі валейбалісткі з Наваполацка, а сярэбранымі прызёрамі выйшлі віцябчанкі.

 

Як адзначыў трэнер Уладзімір Віктаравіч, на жаль, валейбол зараз знаходзіцца не на пачэсным месцы. Пра гэта сведчыць той факт, што ў вобласці 14 ДЮСШ культывіруюць гэты від спорту, але з кожным годам усё менш каманд прыязджае на турніры. Вось і ў Наваполацку сабралася менш паловы.

 

Таццяна АРСОБА,

капітан каманды ДЮСШ.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 419
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 361
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 642
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 832
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 593
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 642
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 759
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 сентября 2020
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Именины 24 сентября 2020
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта