У нядзелю, 21 кастрычніка, на стадыёне ФСК “Атлант” прайшла чарговая сустрэча чэмпіянату рэспублікі каманд другой лігі. Гулялі ФК “Міёры” і ФК “Віцебск-2”.
Першы тайм праходзіў напружана, здавалася, сілы роўныя — 1:1. У другім нашы футбалісты ўвайшлі ў азарт і разыграліся, што не замарудзіла палепшыць становішча — адзін за адным забівалі галы. Напружанне змянілася яўнай перавагай над сапернікам. Матч закончыўся з лікам 5:1 на карысць міярчан.