Первые в области

На абласной спартакіядзе школьнікаў па лёгкаатлетычным кросе, якая прайшла ў Віцебску 12 кастрычніка, каманда Міёрскага раёна заняла першае месца. 

 

У яе складзе выступілі Ілья Федарэц і Аляксандр Свірко з Дзісенскай СШ, Антон Фацееў і Анастасія Пахірка з Мілашоўскай БШ, Людміла Гаўрыльчык з Новапагосцкай і Ілона Паўлоўская з Туркоўскай СШ. Суправаджаў лёгкаатлетаў і падтрымліваў іх, даваў слушныя і карысныя прафесійныя парады трэнер з Дзісны І. І. Гіржда.

 

У асабістым заліку Антон Фацееў заняў трэцяе месца і ўзнагароджаны дыпломам адпаведнай ступені. Каманда ўзнагароджана дыпломам упраўлення адукацыі аблвыканкама.

 

Валянцін ШУМІЛАЎ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.