Авторизация
 

Параўноўваю з Версалем

Сравниваю с Версалем Удзельнікі дамскага клуба “Вера. Надзея. Любоў” з Язна 11 жніўня з падарожжам-экскурсіяй наведалі Нясвіж — Мір. Непаўторныя ўражанні пакінула рэзідэнцыя “некаранаваных каралёў” Радзівілаў. Рэстаўрацыя будынка і экспазіцый зроблена настолькі выдатна, што цалкам трапляеш на некалькі стагоддзяў назад. Бывала ў Санкт-Пецярбурзе і розных іншых гарадах і краінах, але пабачанае магу параўнаць толькі з Версалем.

 

Радзівілы былі настолькі багатым родам, што нават французскія каралі пазычалі ў іх грошы. Вось такія і іншыя цікавыя гісторыі расказваў гід, праводзячы нас па шыкоўных пакоях. Альжбета Радзівіл — апошняя са знакамітага роду — жыве ў Варшаве, ёй 95 год. Яна добра памятае інтэр’ер сядзібы, дзе праходзіла яе дзяцінства, таму калі праводзілі рэстаўрацыю, майстры кансультаваліся ў яе…

 

Іншае прызначэнне Мірскага замка, які таксама некалькі год таму аднавілі. У падземных скляпеннях захоўваліся харчовыя запасы, хапіць якіх магло на тры гады. Абарончае збудаванне было настолькі прадуманым і моцным, што ніколі замак не трапляў у рукі ворагу.

 

Паездка пакінула ў душы і памяці шмат уражанняў, але найбольш цеплілася думка, што трэба шанаваць і захоўваць сваё, роднае — культуру, мову, традыцыі. Таму кожны беларус павінен пабываць у такіх гістарычна багатых мясцінах.

 

С. СІНЯЎСКАЯ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 24 июля 2021
Аркадий, Лев, Елена, Ольга

Именины 23 июля 2021
Александр, Антон, Георгий, Даниил, Леонтий, Петр

Госці краін

free counters
Партнеры сайта