Паспяховай была паездка спартсменаў УП ЖКГ на летнюю абласную спартакіяду работнікаў камунальнай службы, якая праходзіла ў Полацку.
Мы выступалі ў трэцяй групе, да якой адносяцца калектывы з колькасцю працуючых да 400 чалавек. І занялі другое агульнакаманднае месца. Асабліва вызначыліся гіравікі, яны аказаліся лепшымі ў вобласці. У сваіх вагавых катэгорыях Аляксандр Юхно і Дзмітрый Шмянько на першым месцы, а Уладзімір Граковіч — на трэцім.
Другое месца заваявалі на міні-футболе Сяргей Куруза, Сяргей Балай, Уладзімір Гардзевіч, Андрэй Жук, Андрэй Масалаў і Уладзімір Сцепулёнак.
На трэцяй прыступцы п’едэстала аказаліся нашы тэнісісты. У гэтым заслуга Сяргея Радзікі, які заняў асабістае другое месца ў настольным тэнісе.
У турнірнай табліцы міёрскія мнагаборцы занялі пятую пазіцыю. Пры тым Мікалай Дарашчонак у асабістым заліку заваяваў другое месца, а Леальгіна Граковіч — трэцяе.