Ничья и два выигрыша

Ничья и два выигрыша 18 ліпеня прайшоў міжраённы турнір па футболе сярод хлопчыкаў 2001-2002 гадоў нараджэння. У ім прынялі ўдзел чатыры каманды з Верхнядзвінскай, Гарадоцкай, Міёрскай ДЮСШ і ПМЦ “Паставы”. Першую сустрэчу міярчане правялі ўнічыю з верхнядзвінцамі (1:1), другую выйгралі ў пастаўчан — 2:0 і трэцюю ў гарадчан — 4:0. Такім чынам, выхаванцы трэнера ДЮСШ Валянціна Уладзіміравіча Шумілава выйшлі пераможцамі. У складзе каманды гулялі Дзіма Кабёлка, Арцём Малюш, Данііл Дарашкевіч, Дзіма Мізер, Арцём Язёнак, Саша Максімаў, Алёша Крупенька, Мікіта Скавародка, Мікіта Панкрат, Жэня Мароз і Рома Лявіцкі. Каманда ўзнагароджана кубкам і дыпломам, а лепшыя ўдзельнікі турніру, дарэчы, сярод іх і нашы футбалісты — Мікіта Панкрат (лепшы ігрок) і Рома Лявіцкі (лепшы абаронца), — каштоўнымі падарункамі і сувенірамі.

У перапынках праводзіліся спартыўныя конкурсы. 139 разоў набіў мяч нагой Жэня Мароз —  гэта лепшы паказчык жангліравання, а вось лепшым пенальцістам стаў Мікіта Панкрат.

 Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.