Авторизация
 

Пачынаць было не проста

Начинать было не просто Як толькі з’явілася такая магчымасць, першыя аграсядзібы былі створаны і ў Язне. Ініцыятарамі гэтай справы сталі В. Мароз і Д. Шавякоў. Потым іх падтрымалі мясцовыя аматары.

Асвойваць новую дзейнасць — сельскі турызм — першым было складана, бо трэба было самім спраўляцца з новымі клопатамі. Ды і поспех у многім залежыў ад уласнай ініцыятывы.

 

У пачатку шляху многа цікавага нам падказала Валерыя Кліцунова — старшыня праўлення беларускага таварыства “Адпачынак у вёсцы”, якая наведала нашы сядзібы ў складзе адной з груп велатурыстаў. Каб пачаць новую справу, патрэбны былі людзі творчыя, у нечым асаблівыя, нават таленавітыя. Менавіта такімі і з’яўляюцца гаспадыні нашых сядзіб, якія адразу сталі цесна супрацоўнічаць паміж сабой.

 

У 2007 годзе у нас адкрыліся 4 сядзібы. Гаспадыня “Клённай” Т. А. Касатая — сапраўдная майстрыца-рукадзельніца. Яна кіруе гуртком дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва пры Доме культуры. Яе дом упрыгожваюць карціны, пано з саломкі. Яна не толькі ўсё гэта паказвае, але і дэманструе турыстам уменне вырабляць з прыродных матэрыялаў цікавыя рэчы. Можа вязаць кручком, вышываць. Так што госці пакідаюць яе сядзібу не толькі пасля добрага адпачынку, але і з новымі карыснымі навыкамі. Невыпадкова ў абласным конкурсе ў 2010 годзе Тамара Аляксандраўна стала пераможцай у намінацыі “Гасціннасць”.

 

Асобна трэба сказаць пра мясцовую кухню. Не сакрэт, што ў час адпачынку не надта хочацца стаяць ля пліты. Вось таму ў аграсядзібе Ліліі Спірковіч прапануюць прыкладнае меню, застаецца выбраць любімую страву. Гэта можа быць юшка ці боршч, розныя блінчыкі. Вялікая гаспадарка дазваляе мець неабходныя запасы прадуктаў.

 

Сядзіба “Белыя росы” Наталлі Жойдзік захапляе прыезджых мясцовай гісторыяй. Гаспадыня кіруе гуртком па краязнаўстве. Праводзіць для турыстаў экскурсіі па аграгарадку і наваколлях.

 

Сядзіба “Язынка” атрымала назву ад нашага фальклорнага калектыву, які стварылі культработнікі. Для турыстаў мы сталі арганізоўваць сумесныя выступленні, бо сярод спявачак гаспадыні трох аграсядзіб. Да нас зачасцілі пастаянныя наведвальнікі, каб лепш пазнаёміцца з мясцовай нацыянальнай культурай, тутэйшымі абрадамі. А нам не менш цікава знаёміцца з культурай суседзяў. Невыпадкова мы прымалі ўдзел у міжнародным фестывалі народных мастацтваў у Даўгаўпілсе. А перад паездкай у 2007 годзе і нарадзілася вось гэтая прыгожая назва — “Язынка”. Тады ж пакладзены пачатак супрацоўніцтву і цеснай дружбе з міжнародным інстытутам і адпаведнай лабараторыяй, якія працуюць над праектам “Верхавыя балоты Беларусі” і даследуюць балота Жада. Ужо 4 гады яны размяшчаюцца на нашых сядзібах: чатыры групы па 16-18 чалавек, сярод якіх былі прадстаўнікі 35 краін.

 

Некалькі разоў у нас прыпыняліся ўдзельнікі міжнароднага велапрабегу. Яны таксама прасілі арганізаваць ім паход на сапраўднае балота, якіх у Заходняй Еўропе ўжо не захавалася.

 

Адпачываюць тут і нашы беларусы з Наваполацка, Віцебска, Мінска. А яшчэ расіяне. Ёсць пастаянныя наведвальнікі, якія прыязджаюць кожны год.

У аграгарадку створаны ўсе ўмовы для адпачынку. Нам пашанцавала, што Язна размясцілася на берагах двух азёр. Хаця з імі звязаны і нашы праблемы: няма чыстых, добраўпарадкаваных пляжаў, берагі зарастаюць, таму не абсталявана прыстань для лодак. Ды і проста пакупацца, пазагараць няма дзе...

 

І ўсё ж мы ўпэўнены, што сельскі турызм — справа патрэбная. Умовы для яго спрыяльныя, дзякуючы падтрымцы “Белаграпрамбанка”. Попыт на адпачынак у вёсцы павялічваецца, таму агратурызм становіцца дадатковай крыніцай заробку. І ні з чым нельга параўнаць пачуццё задавальнення, што мы займаемся вельмі патрэбнай справай.

 

Л. БЕРВЯЧОНАК,

дырэктар Язненскага СДК,

гаспадыня аграсядзібы “Язынка”.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 943
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 194
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 74 089
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 767
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 254
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 490
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 21 января 2020
Василий, Виктор, Владимир, Георгий, Григорий, Дмитрий, Евгений, Емельян, Иван, Илья, Михаил, Юлиан, Василиса, Доминика

Именины 20 января 2020
Василий, Иван, Афанасий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта