Делегация Миорщины приняла участие в мероприятиях, посвященных 30-летию Министерства спорта и туризма Республики Беларусь и 100-летию спортивной отрасли страны
У мерапрыемствах, прысвечаных 30-годдзю Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь і 100-годдзю спартыўнай галіны краіны, у Палацы спорту ў Мінску прыняла ўдзел дэлегацыя Міёршчыны.
– Гэта не проста дата, гэта цэлая эпоха, напоўненая дасягненнямі, развіццём і нястомнай працай тысяч людзей, якія прысвяцілі сябе папулярызацыі здаровага ладу жыцця, развіццю спартыўнага патэнцыялу нашай краіны і прыцягненню турыстаў, – заўважыла напярэдадні ў віншаванню калектыву начальнік сектара спорту і турызму райвыканкама Ларыса Малецкая.
Яна падкрэсліла важнасць гэтай даты для кожнага, хто звязаны са сферай спорту і турызму. Напрыклад, на Міёршчыне займаецца спортам каля чвэрці яе жыхароў. Адзначыла, што за трыццаць гадоў Міністэрства стала сапраўдным лакаматывам, які рухае наперад цэлыя накірункі, ствараючы ўмовы для развіцця як прафесійнага спорту, так і масавага, даступнага кожнаму. Дзякуючы яго рабоце Беларусь упэўнена заяўляе пра сябе на міжнароднай арэне, а турыстычны патэнцыял краіны раскрываецца ўсё шырэй, прыцягваючы гасцей з розных куточкаў свету.