Прапушчаная гульня

У нядзелю, 15 жніўня, на стадыёне ФСК “Атлант” прайшла прапушчаная гульня ФК “Міёры” з віцебскім “Газавіком” з першага круга чэмпіянату вобласці па футболу каманд першай лігі. Не пашанцавала міярчанам, яны прайгралі саперніку з лікам 3:1.

Нягледзячы на гэты вынік, ФК “Міёры” будзе гуляць у другім крузе чэмпіянату, які распачнецца ў хуткім часе. Нашы футбалісты сустрэнуцца з полацкай, глыбоцкай, новалукомльскай, сенненскай, пастаўскай аршанскай і дзвюмя віцебскімі камандамі. Жадаем ім поспехаў і перамог.

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.