Авторизация
 

Турнір у Дзісне

Турнир в Дисне 1 мая ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзісне прайшоў турнір па міні-футболе на кубак ксяндза-біскупа Уладзіслава Бліна сярод міністрантаў Віцебскай дыяцэзіі. У спаборніцтвах прымалі ўдзел каманды з Віцебска, Лучая, Міёр і Дзісны. Дарэчы, з абласнога цэнтра на спаборніцтва хлопцы завіталі ўпершыню, а астатнія сустракаліся ўжо трэці год запар. Падтрымаць ігракоў прыехалі святары Мікалай Ліпскі і Тадэуш Дабравольскі, а таксама дыякан Валерый Марціноўскі. За мясцовых футбалістаў шчыра хварэў ксёндз Аляксандр Грыцкевіч.

 

Гульні праводзіліся па кругавой сістэме, таму кожная каманда мела магчымасць памерацца сіламі з усімі сапернікамі.

Пасля жараб’ёўкі і агульнага пастраення галоўны суддзя турніру Іван Мечыслававіч Навіцкі напомніў правілы і нагадаў, што, нягледзячы на розныя моманты гульні, трэба памятаць аб павазе і духу братэрства.

 

У матчах выявіўся даволі высокі ўзровень падрыхтоўкі дзісенскай каманды, якая і заняла першае месца, атрымаўшы галоўную ўзнагароду — кубак. За другое месца змагаліся каманды з Лучая і Міёр. Апошнія ў гэтым годзе ўзмацнілі састаў і сталі сярэбранымі прызёрамі, а лучайскія футбалісты аказаліся на трэцім месцы. Віцябчанам дасталася чацвёртая пазіцыя.

 

Ігракі і балельшчыкі з добрым настроем ад’язджалі з Дзісны, яшчэ раз упэўніўшыся, што футбол — гэта адзін з найлепшых спосабаў правесці час і выдатная магчымасць паказаць свае спартыўныя здольнасці, а да таго ж праз свае дасягненні парадаваць вернікаў і святароў родных парафій.

 

Аляксандр ГРЫЦКЕВІЧ,

ксёндз.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 419
  • 0

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 91 360
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 89 641
  • 1

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 831
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 592
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 641
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 758
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 сентября 2020
Алексей, Даниил, Иван, Николай, Федор, Юлиан, Афанасий, Семен

Именины 24 сентября 2020
Виктор, Герман, Дмитрий, Лев, Николай, Петр, Роман, Сергей, Евдокия, Ия, Карп

Госці краін

free counters
Партнеры сайта