Авторизация
 

Лёгкаатлетычны крос

Легкоатлетический крос На гарадскім стадыёне райцэнтра прайшоў лёгкаатлетычны крос на прызы газеты “Міёрскія навіны” і аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. Прынялі ўдзел у ім каманды з гарадскіх школ №1, №2 і №3; з сельскіх — Дварнасельскай, Туркоўскай і Чапукоўскай сярэдніх, Мілашоўскай базавай. Праверыць вытрымку і выявіць лепшых бегуноў у трох узроставых падгрупах з’яўлялася асноўнай мэтай спаборніцтваў.

 

Старэйшыя хлопцы беглі 3 км, а дзяўчаты — 2. Вось вынікі іх падгрупы: сярод юнакоў — 1. Ігар Дзярко (СШ №3), 2. Васіль Андрэеў (СШ №1), 3. Улад Вішнеўскі (СШ №2); сярод дзяўчат — 1. Юлія Янушонак (Туркоўская СШ), 2. Марыя Шэнда (Чапукоўская СШ) і 3. Галіна Бунта (СШ №2).

 

Хлопцы сярэдняй узроставай падгрупы пераадолелі 2 км — 1. Мікалай Вашкель (Чапукоўская СШ), 2. Раман Антанёнак (Чапукоўская СШ), 3. Антон Фацееў (Мілашоўская БШ); а дзяўчаты — 1 км, і хутчэй за аднагодак гэта зрабілі Марыя Сініца (Чапукоўская СШ), за ёй Анастасія Пахірка (Мілашоўская БШ) і на трэцяй пазіцыі Юлія Станкевіч (Туркоўская СШ).

 

Легкоатлетический крос Па адным кіламетры трэба было прабегчы малодшым лёгкаатлетам 1998-1999 гадоў нараджэння. Наступныя вынікі сярод хлопчыкаў: 1. Дзмітрый Войтаў (СШ №2), 2. Ілья Арсоба (Мілашоўская БШ), 3. Дзмітрый Байчук (Чапукоўская СШ); сярод дзяўчынак — 1. Ілона Паўлоўская (Туркоўская СШ), 2. Наталля Шчаглова (СШ №2), 3. Валерыя Раманава (Чапукоўская СШ).

 

Суддзі спаборніцтваў вызначылі і каманды-пераможцы. Лідзіравалі Мілашоўская БШ і Чапукоўская СШ. Ім уручаны кубкі і дыпломы, а лідарам і прызёрам у асабістых заліках — медалі, памятныя падарункі і дыпломы.

 

 

 

 

 

 

 

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 073
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 84 318
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 77 142
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 211
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 671
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 397
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 536
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 25 февраля 2020
Алексей, Антон, Евгений, Мария

Именины 24 февраля 2020
Всеволод, Гавриил, Георгий, Дмитрий, Захар, Порфирий

Госці краін

free counters
Партнеры сайта