Удачно сыграли

Удачно сыграли У ФСК “Атлант” 6 і 7 красавіка прайшоў традыцыйны турнір па міні-футболе сярод ветэранаў. Разыгрываліся прызы аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама. Спаборніцтвы доўжыліся два дні, а ўдзельнічалі ў іх шэсць каманд: “Дзвіна” з Верхнядзвінска, “Палімір” з Наваполацка, “Дзісна” з Шаркаўшчыны, “Атлант” з Міёр, “Лёзна” і “Расоны”.

 

У першы дзень гульні праходзілі ў падгрупах. У “А” сустракаліся “Лёзна”, “Атлант” і “Расоны”, у “Б” — “Дзвіна”, “Палімір” і “Дзісна.

Паўфінал праходзіў на наступны дзень, дзе сустракаліся каманды падгруп “А” і “Б”. Лёзненцы згулялі з навапалачанамі, а міярчане з верхнядзвінцамі. За трэцяе і чацвёртае месцы змагаліся “Палімір” і “Дзісна”. З лікам 5:3 верхнядзвінцы перамаглі саперніка.

 

Гарачым выдаўся фінал, куды трапілі “Лёзна” і “Атлант”. Нашы футбалісты ўступілі лёзненцам з лікам 5:3 і занялі другое месца ў турнірнай табліцы.

У складзе каманды “Атлант” гулялі Валерый Закрэўскі, Андрэй Пракоф’еў, Мікалай Шамёнак, Андрэй Кісялеўскі, Сяргей Арлоў, Аляксандр Жук, Алег Грыгаровіч, Анатоль Шкетаў, Андрэй Чарняўскі, Анатоль Немянёнак, Яўген Вішнеўскі.

 

Лепшым іграком турніру прызнаны Андрэй Цвяткоў з “Лёзна”, таксама лепшага іграка вызначалі і ў кожнай камандзе. З “Атланта” ім стаў Анатоль Немянёнак.

Каманды, якія занялі першае-трэцяе месцы, узнагароджаны кубкамі і граматамі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама, а лепшыя ігракі — памятнымі падарункамі.

 

Валянцін ШУМІЛАЎ.

0 комментариев

Добавить комментарий

Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.