Результаты областного конкурса на лучший спортивный поход стали известны в конце ноября. Диплом и степени у путешественников из Дисненской СШ имени М. Кузьмина. Кстати, в прошлом году они тоже были первыми.
Вынікі абласнога конкурсу на найлепшы спартыўны паход сталі вядомы ў канцы лістапада. Дыплом І ступені ў вандроўнікаў з Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна. Дарэчы, у мінулым годзе яны таксама былі першымі.
У раённым этапе конкурсу прымалі ўдзел тры турыстычныя групы: з Дзісненскай СШ імя М. Кузьміна, Павяцкай СШ імя В. Бабічава і Туркоўскай БШ.
– Паходы ладзілі летам падчас палатачнага лагера. Пасля вандровак неабходна было прадаставіць справаздачу, – заўважае метадыст раённага Цэнтра дзяцей і моладзі Вераніка Шамінка. – На раённым этапе трэцяе месца прысудзілі Павяцкай школе, другое – Туркоўскай. На першым – Дзісненская, чые турысты правялі ў паходзе пяць дзён і наведалі адметныя мясціны трох раёнаў: Міёрскага, Шаркаўшчынскага і Глыбоцкага.
З трыма педагогамі ў велавандроўку скіраваліся дванаццаць вучняў. Узначальвала групу настаўніца фізічнай культуры Святлана Гіржда. Разам наведалі цікавыя мясціны роднага краю і першымі прыйшлі-прыехалі да перамогі ў абласным конкурсе.
Кацярына РЫНКЕВІЧ. Фота прадаставіла Вераніма ШАМІНКА.