Яркой и незабываемой выдалась экскурсия в Полоцк участниц клуба "Островок надежды"
gazeta 29-10-2024, 12:15 1 399 Спорт і турызм
Осень приносит с собой особое волшебство. Все меняется, словно художник раскрашивает природу великолепной палитрой красок, от нежного желтого до глубокого красного. Листья, словно золотые монисты, медленно опадают с деревьев, создавая под ногами хрустящий ковер. Что-то тихое и грустное льется в душу, напоминая о том, что все проходит, но при этом каждое мгновение наполнено отличительной красотой. Это как раз такое время, когда есть потребность приблизиться к духовному, и мы вспоминаем прошлое, мечтаем о будущем и наслаждаемся настоящим.
Восень прыносіць з сабой асаблівае чараўніцтва. Усё мяняецца, нібы мастак размалёўвае прыроду цудоўнай палітрай фарбаў, ад далікатнага жоўтага да глыбокага чырвонага. Лісце, нібы залатое маніста, павольна ападае з дрэў, ствараючы пад нагамі хрумсткі дыван. Нешта ціхае і сумнае ліецца ў душу, нагадваючы пра тое, што ўсё праходзіць, але пры гэтым кожнае імгненне напоўнена адметнай прыгажосцю. Гэта якраз такі час, калі ёсць патрэба наблізіцца да духоўнага, і мы ўспамінаем мінулае, марым пра будучыню і атрымліваем асалоду ад сучаснасці.
Яркай і незабыўнай выдалася экскурсія ў старадаўні Полацк удзельніц клуба замяшчальных бацькоў «Астравок надзеі». Перш за ўсё наведалі Сафійскі сабор. Месца сапраўды ўнікальнае: гэта першы каменны храм на тэрыторыі Беларусі. Нягледзячы на тое, што будынак не захаваўся ў першапачатковым выглядзе, здзіўляе ён і цяпер. Уражанне такое, як быццам перанёс хто храм на далоньцы з нябёсаў на зямлю ды размясціў спецыяльна на гэтым высокім беразе Заходняй Дзвіны, каб Сафія віднелася здалёк з усіх бакоў, а сама яна кожны дзень глядзела ў раку і любавалася сваім адлюстраваннем, нібы маладая нявеста. А ёй ужо амаль тысяча гадоў! У ніжняй зале Сафійскага сабора сёння можна ўбачыць падмурак XI стагоддзя. А яшчэ прадметы, знойдзеныя падчас археалагічных раскопак, – мужчынскі залаты пярсцёнак XI стагоддзя, сярэбраныя арабскія манеты дырхемы. Зараз полацкая Сафія не культавае збудаванне і ўяўляе сабой музей і канцэртную залу з цудоўным арганам.
На тэрыторыі сабора знаходзіцца яшчэ адна важная славутасць Полацка – Барысаў камень. Гэты валун з крыжам і надпісам на старажытнаславянскай мове – сведчанне сівой гісторыі 12 стагоддзя. Ёсць павер'е, што калі падумаць пра гэты валун штосьці добрае, дакрануцца і загадаць жаданне, а пасля тры разы вакол яго абысці, то патаемнае абавязкова ажыцявіцца.
Найбольшае ўражанне прыёмныя матулі і апекуны атрымалі ад наведвання Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Заснавальніцай манастыра ў 1125 годзе была Еўфрасіння Полацкая, якая ўсё сваё жыццё прысвяціла служэнню Богу і людзям, пабудавала яшчэ два храмы ў Полацку, займалася дабрачыннасцю, многае зрабіла для развіцця адукацыі і зараз па праву лічыцца нябеснай заступніцай Беларусі. Калі трапляеш у манастыр, адразу акунаешся ў асаблівую атмасферу спакою і прымірэння. Прыгожы ландшафтны дызайн. Старадаўнія іконы і фрэскі. У галоўным саборы захоўваюцца важныя рэліквіі: адноўлены Еўфрасіннеўскі крыж, мошчы святой Еўфрасінні – вернікі маюць магчымасць прыкласціся да іх і памаліцца.
Невялічкае восеньскае падарожжа заканчвалася, і мы, пачаставаўшыся духмяным травяным чаем і свежай выпечкай у манастырскім утульным кафетэрыі, вярнуліся дадому з прыўзнятым настроем. Вельмі важна хоць на невялікі час ад бытавых будняў акунацца ў атмасферу, якая непадуладна часу: наведваць святыні, любавацца прыродай, радавацца кожнаму новаму дню. Тады фарбы на карціне жыцця абавязкова будуць яркімі.
Анжаліка БАНЬКОЎСКАЯ, загадчык сектара раённага СПЦ.
Фота прадаставіла аўтар.