Авторизация
 

Трэніруюцца на вынік

Тренируются на итог Вучні Дзісенскай СШ даўно славяцца сваімі поспехамі на раённых спаборніцтвах і на абласных. Яны здольныя паказаць сябе ў розных відах спорту — гэта лёгкая атлетыка, лыжныя гонкі, спартландыі і іншае. Каманды і асобныя вучні, калі не займаюць пазіцыю абсалютнага лідара, то абавязкова ў ліку прызёраў. Займаюцца мэтанакіравана, рыхтуючы хлопчыкаў і дзяўчынак з пачатковых класаў да добрых вынікаў, настаўнікі Іван Іосіфавіч і Святлана Іосіпаўна Гіржды. Побач са школай знаходзіцца і спартзала ДЮСШ, дзе валейбольныя тонкасці юныя дзісенцы засвойваюць з навукі трэнера Вячаслава Казіміравіча Булаўскага. Спартыўнае жыццё, дзякуючы гэтым людзям, не стаіць на месцы, а развіваецца і ў самым маленькім гарадку краіны.

 

Пра гэтае падрабязней расказаў Іван Іосіфавіч Гіржда:

— На працягу ўсяго навучальнага года акрамя ўрокаў фізкультуры займаемся з вучнямі і на факультатыве. Па многіх відах спорту наладжваем у школе турніры і спаборніцтвы: на катку—хакей, тэніс, крос, лыжныя гонкі і г. д. Цікава, але часам на факультатыў прыходзіць больш дзяцей, чым чакаем, а гэта ў сённяшняй сітуацыі добра, тым больш калі ўлічыць той факт, што ў цэлым назіраецца змяншэнне колькасці вучняў. Засмучае толькі, што мала абсалютна здаровых хлопчыкаў і дзяўчынак, а тыя, хто сапраўды шчыра зацікаўлены ў сваім развіцці, акрамя абавязковых нагрузак наведваюць яшчэ некалькі гурткоў ці музычную школу. У ФСК "Атлант" праводзяцца турніры па валейболе.

Добра, калі супадаюць фізічныя здольнасці з жаданнем займацца і развіваць іх далей. Гэта бачна з пачатковых класаў, і як вынік—прызавыя месцы на раённых і абласных спаборніцтвах.  

У сувязі з тым, што існуюць праблемы з дастаўкай, пераважную большасць спаборніцтваў праводзім на месцы. Так, напрыклад, было з восеньскім кросам, з лыжнымі гонкамі і нават са Святам снегу.

 

Каго ўспомніце з выхаванцаў, якія паказалі сябе на высокім узроўні?tc "Каго ўспомніце з выхаванцаў, якія паказалі сябе на высокім узроўні?"

—Вольга Дрыла вучыцца ў школе алімпійскага рэзерву ў Наваполацку. Яна выдатна кідае молат, а цяпер яшчэ займаецца цяжкай атлетыкай, і нядаўна заняла  другое месца на рэспубліцы. Бачна, што хоча дасягнуць добрых поспехаў.

Пра кожную з лепшых спартсменак школы раскажам асобна.

Тренируются на итог Вікторыя Кецкіна вучыцца ў 10 класе. 

Добрыя поспехі паказвае не толькі ў спорце, але і ў вучобе. На раённых спаборніцтвах — часты пераможца і прызёр. Ужо тры гады ўдзельнічае ў абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы. З апошніх поспехаў 5 месца ў асабістым заліку па бегу на дыстанцыі 700 метраў на міжнародным спаборніцтве ў Віцебску, моцная каманда лёгкаатлетаў тады выступала са Смаленска і з'яўлялася адным з галоўных сапернікаў; другое месца на дыстанцыі 800 метраў па вобласці.

 

Як кажа Вікторыя, трэніроўкі і заняткі фізкультурай выпрацоўваюць сілу волі, даюць маральную і псіхалагічную разгрузку. Стараецца бегаць па 5 кіламетраў кожны вечар, а зімой, калі рана цямнее, то на прабежку — пасля абеду.Падабаюцца ёй і іншыя віды спорту, напрыклад, нядаўна пачала асвойваць тэніс. Сур'ёзная і адказная дзяўчына плануе вывучыцца і працаваць у міністэрстве па надзвычайных сітуацыях. Настойлівасць у рэалізацыі мары проста неабходна Вікторыі.


 

 

Тренируются на итог Крысціна Шарыпава, 9 клас.

Звычайна ўдзельнічае ў чатырохбор'і і прадстаўляла раён на абласных спортсустрэчах. Па сілах ёй і "Снежны снайпер". Па лёгкай атлетыцы ў штурханні ядра заняла пятае месца. Акрамя таго, займаецца на секцыі па валейболе ў ДЮСШ у трэнера Вячаслава Казіміравіча Булаўскага. Восенню ў складзе зборнай раёна ўдзельнічала ў абласным турніры. Вось уражанні Крысціны: "Спачатку было крыху складана, бо без папярэдніх сумесных трэніровак даводзілася гуляць у адной камандзе з дзяўчатамі, якія трэніруюцца ў Міёрах. У валейболе свае правілы і гэта дапамагло нам знайсці агульную гульнявую "мову", і ўжо праз некаторы час мы добра згуляліся ў адну каманду."

Пастаянныя трэніроўкі дазваляюць Крысціне трымаць сябе ў тонусе. На валейболе сканцэнтроўваецца на гульні, а таму непатрэбным думкам няма месца ў яе галаве.


Тренируются на итог

Ганна Сіцько, 9 клас.

Раней удзельнічала ў раённых і абласных спаборніцтвах "чатырохбор'і" і "мнагабор'і". Запомнілася "Бухта капітанаў", дзе тры гады таму прымала ўдзел зборная Дзісенскай СШ. Любіць спорт і чатыры разы на тыдні наведвае трэніроўкі па валейболе разам з Крысцінай. Выдатныя поспехі паказвае юная спартсменка і ў вучобе. На раённай алімпіядзе па беларускай мове атрымала дыплом другой ступені, а на абласным выпрабаванні па працоўным навучанні заняла трэцяе месца. Прыклад Ганны дазваляе меркаваць, што трэніроўкі зусім не шкодзяць вучобе, а магчыма наадварот, калі вядзеш здаровы лад жыцця, многае лепш удаецца.

 

Вольга ВІШНЕЎСКАЯ.

 

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 98 368
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 88 948
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 88 391
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 42 539
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 42 349
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 591
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 723
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 6 августа 2020
Анатолий, Борис, Глеб, Давид, Иван, Иларион, Николай, Роман, Кристина, Афанасий

Именины 5 августа 2020
Андрей, Виталий, Михаил, Трофим, Федор, Анна

Госці краін

free counters
Партнеры сайта