Путешествия школьников по местами родного края вылилось в проект «Туристические маршруты «Кружева краеведческих маршрутов по Миорщине»

Интересное и таинственное рядом с нами. В этом не раз убеждались ученики СШ № 3 имени Героя Советского Союза Я. Томки во время путешествий по Миорскому району.  Знакомство с отличительными местами родного края вылилось в проект «Туристические маршруты «Кружева краеведческих маршрутов по Миорщине». Недавно его представили на областном этапе республиканского молодежного проекта "100 идей для Беларуси" представлял проект на конкурсе Учитель истории Максим Филиппович.

 Цікавае і таямнічае побач з намі. У гэтым не раз пераконваліся вучні СШ № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я. Томкі падчас вандровак па Міёрскім раёне. Знаёмства з адметнымі мясцінамі роднага краю вылілася ў праект «Турыстычныя маршруты «Карункі краязнаўчых маршрутаў па Міёршчыне». Нядаўна яго прадставілі на абласным этапе рэспубліканскага маладзёжнага праекта «100 ідэй для Беларусі» радстаўляў праект на конкурсе настаўнік гісторыі Максім Філіповіч.

– Праект уключае ў сябе дзесяць маршрутаў па Міёршчыне. Работа па іх стварэнні вялася больш за дзесяць гадоў на чале з Вітольдам Ермалёнкам. Працягваем складаць маршруты далей, – расказвае Максім Юр’евіч. – Ствараючы праект, ставілі перад сабой мэту аб’яднаць цікавыя маршруты па родным краі і папулярызаваць іх сярод насельніцтва як нашага раёна, так і ўсёй краіны і нават суседніх дзяржаў. Ідэя заключаецца ў тым, каб кожны аматар вандровак мог самастойна праехаць маршруты і без гісторыка-прафесіянала выву-  чыць мясцовыя адметнасці. Падчас прэзентацыі на выступленне адводзілася тры хвіліны. Расказаць пра ўсе распрацоўкі за такі час немагчыма. Прывёў у прыклад краязнаўчую вандроўку «Ад сівых валуноў і гаючых крыніц да цярністых прысад, сядзіб і велічных храмаў», куды з вучнямі 9 «Б» скіраваліся мінулым летам.

Веламаршрут працягласцю ў 90 кіламетраў пачынаўся ў Міёрах і праходзіў праз Камянполле, Янова, Пераброддзе, Ніўнікі, Забалоцце, Дзедзіна, Крычава, Тычкі, Ідолта, Мілашова, Пруднікі.

– Падчас распрацоўкі імкнёмся ўключыць у маршрут розныя аб’екты: помнікі архітэктуры і Вялікай Айчыннай вайны, прыродныя адметнасці і так далей. Знаёмяцца школьнікі з вядомымі выхадцамі з міёрскага краю, – заўважае настаўнік.

Да прыкладу, падчас мінулагодняй вандроўкі ў Камянполлі пабывалі ля сядзібы Мірскіх, агледзелі месца былой стайні, а таксама наведалі абеліск воінам-землякам і магілу невядомага салдата. У лесе паблізу вёскі Янова пабачылі язычніцкае капішча і мала-

дзільны камень. Ёсць легенда, што вада, якая збіраецца ў яго выемцы, лечыць бародаўкі. У Пераброддзі сустрэліся з мясцовым старажылам Мар’янам Чапулёнкам і запісалі яго ўспаміны. Забалоцце – малая радзіма сусветна вядомага скульптара Генрыха Дмахоўскага. Падчас адпачынку на беразе возера ў Ідолта, збіраючы дровы для кастра, вандроўнікі выпадкова знайшлі ў закінутым доме метрычныя кнігі з мясцовага касцёла. Цяпер гэта экспанаты школьнага музея. Сустрэліся з беларускай пісьменніцай Наталляй Бучынскай, яна падзялілася ўспамінамі з дзяцінства, расказала пра сваю творчасць.

 Доўжылася велавандроўка два дні, а ўспаміны засталіся надоўга і натхнілі на творчасць. Так, Ганна Нікалаёнак свае ўражанні адлюстравала ў конкурснай рабоце «Па старонках дзённіка вандроўніка», работа прайшла абласны этап. Яшчэ на адзін конкурс – «Дарогамі міру і стварэння» – апісала пройдзены маршрут Ангеліна Шульга.

– Гэта мая першая велавандроўка. Вельмі спадабалася. З тых мясцін, якія мы наведалі, раней даводзілася бываць толькі на вадаспадзе на рацэ Вята. Усе астатнія для мяне былі новымі, – расказвае дзевяцікласніца. – Найбольш запомнілася гарадзішча ў Прудніках. Увогуле цікава дакрануцца да мясцовай гісторыі, даведацца, як раней тут людзі жылі. Хочацца зноў вандраваць і адкрываць для сябе новыя мясціны, што знаходзяцца побач.

Наступным летам Максім Філіповіч і яго вучні плануюць бліжэй пазнаёміцца з адметнасцямі Язна, Іста, Цвеціна. Праект папоўніць яшчэ адна вандроўка. Таксама ў планах распрацоўка рэкламнай прадукцыі па маршрутах. Ёсць ідэя стварыць тэлеграм-бот праекта.

Кацярына Рынкевіч.
Фотаматэрыял Казіміра Блажэвіча і з архіва Максіма Філіповіча.

0 комментариев

Добавить комментарий