Найбольш галоў у міярчан

 Занальны тур 35-й абласной спартакіяды школьнікаў па футболе сабраў у Міёрах чатыры каманды.

У складзе каманд – юныя ігракі 2008 года нараджэння і маладзей. На футбольным полі сышліся футбалісты з Пастаўскага, Верхнядзвінскага, Браслаўскага і Міёрскага раёнаў.

Перамогу ў матчах атрымалі міярчане. Каманда прыме ўдзел у фінальных спаборніцтвах у Віцебску. 

Кацярына РЫНКЕВІЧ.
Фота Казіміра БЛАЖЭВІЧА.

0 комментариев

Добавить комментарий