Абласныя спаборніцтвы па боксе сярод юніёраў і юніёрак 2007 – 2008 гадоў нараджэння праходзілі ў Віцебску з 3 па 5 мая. На рынгу спаборнічалі 54 удзельнікі. На п’едэстале пераможцаў – міярчане.
Першае месца ў катэгорыі да 57 кілаграмаў у Анастасіі Батура. У катэгорыі да 66 кг стаў першым Ігнат Яблонскі. Трэцяе месца ў катэгорыі да 63 кг заняў Павел Стома.
Анастасія і Ігнат прадстаўляюць каманду Віцебскай вобласці на рэспубліканскіх спаборніцтвах.