Авторизация
 

нет заглавия на бел языке

Плануем і развіваем

 

Праграмай развіцця турызму на гэтае пяцігоддзе прадугледжана будаўніцтва экскурсійна-экалагічнага цэнтра ДПУ “Ельня”, рамонт гасцініц у Міёрах і Дзісне, рэканструкцыя домікаў і стварэнне лодачнага прычала на базе адпачынку “Актам”, стварэнне гандлёва-гасцінічнага комплексу ў райцэнтры, а яшчэ аўтастаянкі і пункта харчавання на дарозе Р-14 прадпрымальнікамі. Санаторыю “Расінка” патрэбны ўмацаванне берага, уладкаванне пляжнай зоны. Гэта тыя аб’екты, якія ўвайшлі ў дзяржаўную праграму. Нямала мерапрыемстваў вызначана і на раённым узроўні. Пэўныя крокі па іх рэалізацыі зроблены за 2011 год.

Праведзена інвентарызацыя турыстычных рэсурсаў, якая дала магчымасць упарадкаваць і сістэматызаваць інфармацыю аб развіцці гэтай індустрыі і спадарожнічаючай ёй інфраструктуры. У штаце ФСК “Атлант” з’явіўся малады спецыяліст турагент-экскурсавод. Створаны адпаведны афіцыйны сайт аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму, у ім утрымліваецца інфармацыя аб матэрыяльнай базе і паслугах мясцовай сферы турызму. Яна размешчана і на афіцыйным сайце райвыканкама.

 

З дня на дзень з’явіцца турыстычны пуцевадзіцель па Міёршчыне.

Размяшчэннем рэкламы займалася ДПУ “Ельня”. 20 мільёнаў рублёў выкарыстана на ўстаноўку інфармацыйных шчытоў уздоўж дарог. Пра рэспубліканскі ландшафтны заказнік расказваюць буклеты.

Распрацаваны турыстычны брэнд “Дзісна — самы маленькі горад Беларусі”.

Летась раён прыняў удзел у выставах народных майстроў на міжнародным фестывалі “Славянскі базар у Віцебску”, “Адпачынак”, “Балтатур”, у многіх міжнародных праектах. Варта назваць адзін з іх — “Узмацненне магчымасцей турыстычнага развіцця ў трансгранічным рэгіёне Латгалія — Утэна — Віцебск”, рэалізацыя якога пачынаецца ў 2012 годзе.

 

Важным напрамкам з’яўляецца сельскі турызм. Цяпер у раёне дзейнічаюць 23 аграэкасядзібы, сем з якіх створана летась. Для параўнання: у 2009 годзе нашы сядзібы наведаў 231 турыст (31 з-за мяжы), а ў 2010-ым было ўжо 438 прыезджых, з іх 80 з Германіі, Малайзіі, Нідэрландаў, Польшчы, Англіі, Латвіі, Расіі і Украіны. Леташнія вынікі пакуль не падведзены. Разлічваем на лепшыя паказчыкі ў будучым, бо звесткі пра 17 аграсядзіб па жаданню іх гаспадароў будуць размешчаны ў 5-ым выданні рэспубліканскага каталога і на адпаведным інтэрнэт-сайце.

 

Сама больш аб’ектаў аграэкатурызму ў Перабродскім сельсавеце — сем, 6 іх у Язненскім, па 2 — ва Узмёнскім, Завуццеўскім, Павяцкім і Дзісне, па аднаму — у Мікалаёўскім і Новапагосцкім, зусім няма — у Міёрскім і Туркоўскім, хаця і тут дастаткова прыцягальных для прыезджых мясцін—хапае вадаёмаў для рыбалкі, угоддзяў для палявання і збору грыбоў і ягад, непадалёку балотны масіў Ельні.

 

У адпаведнасці з рэгіянальнай праграмай “Пяцьсот” у гэтым пяцігоддзі на Міёршчыне трэба забяспечыць будаўніцтва і рэканструкцыю чатырох аб’ектаў прыдарожнага сервісу, узвядзенне 5 паляўнічых домікаў, стварэнне 10 зон адпачынку і 5 аграэкасядзіб. Вызначаны тэрміны і адказныя.

 

Сярод ужо створаных   аб’ектаў прыдарожнага сервісу — кафэ “Прыазёрнае” ў Пераброддзі. Летась пачалося добраўпарадкаванне і падсыпка будучай аўтастаянкі. На гэтыя работы райпа накіравала 20 мільёнаў рублёў. Сёлета яна будзе заасфальтавана.

Інвестар М. П. Мішутава выдаткавала летась 15 мільёнаў рублёў на будаўніцтва пункта прыдарожнага сервісу на 25-ым кіламетры аўтадарогі Р-14 Полацк-Міёры-Браслаў. Увод плануецца на канец гэтага года.

Займаецца праектна-каштарыснай дакументацыяй ТАА “Міёры-Ветразь” на падобны аб’ект на гэтай жа дарозе ля вёскі Дзянісава. Аформлены дагавор арэнды зямельнага ўчастка.

Дзісенскі лясгас займаецца ўладкаваннем зон адпачынку ўздоўж асноўных дарог “Гаёўка”, “Дубы”, “Ельня”, “Чапукі”.

 

У раёне дзейнічаюць 4 дамы паляўнічага. Іх добраўпарадкаванне — справа лясгаса і таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Дастаткова сказаць, што БТПР накіравала на гэтыя мэты 42 мільёны рублёў уласных сродкаў. Цяпер ТАА “Абстэрна” рэканструіруе будынак у Ніўніках пры значных капітальных укладаннях. Ён будзе выкарыстаны для аматараў палявання і пачне дзейнічаць сёлета ў другім квартале. Такім чынам, пэўны вопыт у гэтай рабоце ёсць, узвесці яшчэ чатыры падобныя аб’екты будзе не надта цяжка.

 

Добраўпарадкаванне і стварэнне зон адпачынку на рэках і азёрах набывае планавы характар, штогод павінна ўладкоўвацца па два аб’екты. Летась УП ЖКГ устанавіла малыя архітэктурныя формы і абсталяванне для дзіцячай спартыўнай пляцоўкі ля возера Міёрскае. Ля вадаспада на рацэ Вята гэтым займаліся ПМК-55, Міёрскае ПМС і лясгас.

 

Не абдзелены ўвагай музеі СШ №3, кінатэатр “Колас”, краязнаўчы музей ва Узмёнскім дзіцячым садзе-школе, аб’екты размяшчэння, харчавання і інфраструктуры, у першую чаргу гасцініцы ў Дзісне і Міёрах. Пачата ўзвядзенне дамоў гасцінічнага тыпу ў зоне адпачынку “Пераброддзе”. Райпа адрамантавала кафэ “Дзвіна”, на добраўпарадкаванне тэрыторыі “Чайкі” выкарыстана 30 млн. рублёў. Уведзены гандлёва-гасцінічны комплекс “Ніка” прыватнага прадпрыемства “Нікафуд”, на што спатрэбілася 580 млн. рублёў. Абноўлены выгляд усіх збудаванняў базы адпачынку “Актам”.

 

Шукаем інвестараў для аб’ектаў дзіцячага санаторыя “Расінка”. Выдзелены зямельны ўчастак для ТАА “Турыстычная база “Лебядзінае возера” і заказана праектна-каштарысная дакументацыя, якая спатрэбіцца ўжо сёлета.

ТАА “Абстэрна” пачало экспарт турыстычных паслуг, іх аб’ём дасягнуў 123,4 млн. рублёў. У гэтую справу ўцягваюцца лясгас і раённая структура таварыства паляўнічых і рыбаловаў.

 

 Як бачым, справа не стаіць на месцы. Аднак на гэтым шляху нямала нявырашаных праблем. Шмат невядомага ў фінансаванні праекта па будаўніцтву экскурсійна-экалагічнага цэнтра ДПУ “Ельня”, які ўключаны ў праграму развіцця ААН. Затрымаліся рамонт Дзісенскага гарадскога Дома рамёстваў, уладкаванне зоны адпачынку на возеры Мядзведак. Не дасягнулі вызначаных параметраў па платных турыстычна-экскурсійных паслугах прадпрыемствы “Паласаты рэйс” і “Халберг”. Цяперашняя цяжкая фінансавая сітуацыя негатыўна ўплывала на выязны адпачынак за граніцу. Гэта тыя напрамкі, па якіх трэба нам узмацніць намаганні ў новым 2012 годзе.

 

А. ЖУК, начальнік

аддзела фізічнай культуры,

спорту і турызму райвыканкама.

рейтинг: 
Пакінуць каментар
иконка
Каментаваць артыкулы на нашым сайце магчыма толькі ў плыні 360 дзён з дня публікацыі.
Мы ў сацыяльных сетках

  • да 2018
  • 2019
  • Камэнтуюць
  • Актуальна
  • Чытанае

Рэцыдыў

  • 09 ноябрь 2010, 11:17
  • 97 935
  • 0

Інвестыцыйны форум

  • 23 сентябрь 2011, 10:05
  • 83 154
  • 1

Злавілі рыбку, ды… залатую

  • 28 февраль 2011, 16:16
  • 73 904
  • 0

Пераброддзе 2012. Погляд вучонага

  • 31 август 2012, 15:19
  • 41 745
  • 0

  • 11 февраль 2011, 11:20
  • 40 232
  • 0

Кандыдатамі жадаюць стаць

  • 21 август 2012, 15:30
  • 36 337
  • 0

Вагон "вярнуўся"

  • 11 июнь 2013, 10:04
  • 0
  • 2

Пра тых, хто акты рэгіструе

  • 19 декабрь 2012, 09:24
  • 0
  • 2

Трагічны люты

  • 01 март 2011, 09:00
  • 25 488
  • 2
Курс валют у Міёрах
Святы
Праздники БеларусиБлижайшие праздники Беларуси

Православные праздникиБлижайшие православные праздники

Католические праздникиБлижайшие католические праздники

Именины 19 января 2020


Именины 18 января 2020
Григорий, Иосиф, Лукьян, Матвей, Роман, Сергей, Евгения, Полина, Татьяна, Семен

Госці краін

free counters
Партнеры сайта