Заведующая сектором спорта и туризма выступил с докладом о развитии детско-юношеского спорта

У прэзідыуме раённага савета развіццё дзіцяча-юнацкага спорту. Захаваць і ўмацаваць дадзены накірунак – нязменны прыярытэт дзяржаўнай палітыкі. У першую чаргу гэта карысная занятасць дзяцей, іх здароўе і выхаванне, што як ніколі актуальна ў наш час. Таму задача трэнераў і настаўнікаў – не толькі фізічнае, але і асобаснае развіццё вучняў. Не менш важныя і спартыўныя дасягненні, да якіх трэба настойліва імкнуцца. Напрацоўкі ў гэтым накірунку прааналізавалі на пасяджэнні прэзідыума райсавета дэпутатаў. З дакладам выступіла загадчык сектара спорту і турызму райвыканкама Ларыса МАЛЕЦКАЯ.

Пабудаваная ў далёкім 1968 годзе Міёрская спартыўная школа за сваю гісторыю для многіх стала адпраўной кропкай на шляху да трыумфу. Можна ганарыцца і плеядай таленавітых трэнераў – выхадцаў з яе сцен. Цяпер спартшкола спецыялізуецца на чатырох відах спорту: валейбол, бокс, лёгкая атлетыка, футбол. На гэтых аддзяленнях займаюцца 242 вучні. Навучальна-трэніровачны працэс забяспечваюць 12 выкладчыкаў, з якіх пяць – штатныя супрацоўнікі і сем сумяшчальнікаў.

Сваёй спартыўнай базы ў школы няма. Для заняткаў выкарыстоўваецца  фізкультурна-спартыўны клуб «Міёры» і пяць устаноў адукацыі раёна. Гэта не перашкаджае вучням змагацца на роўных з сапернікамі на абласных спаборніцтвах, а таксама турнірах, разнастайных таварыскіх сустрэчах. Летась спартсмены ДЮСШ занялі пяць першых месцаў, тры – другіх і адно трэцяе. Асабліва паспяхова выступалі па лёгкай атлетыцы, боксе, валейболе.

Напрыклад, у першынстве Віцебскай вобласці Святлана Кезік сярод юнакоў і дзяўчат 2005 – 2006 гадоў нараджэння на дыстанцыі 1,5 і 3 тысячы метраў заваявала золата. Перамагла ў спартакіядзе ДЮСШ. Абсалютным лідарам стала і на дыстанцыі 800 метраў падчас Алімпійскіх дзён моладзі Віцебшчыны, а на дыстанцыі 400 м заняла другое месца.

Баксёр Уладзімір Бабіч у сваёй вагавай катэгорыі заняў другое месца сярод юнакоў 2011 года нараджэння. Павел Лазоўскі ў сваёй намінацыі бронзавы прызёр.

У абсалютных лідарах у абласным першынстве валейбольнай лігі каманда дзяўчат 2009 – 2010 гадоў нараджэння і маладзейшыя. Выйшлі ў фінал футбалісты 2007 – 2008 г. н.

Былы выхаванец ДЮСШ Сяргей Каснікоўскі – цяпер навучэнец Акадэміі футбола ФК «Віцебск» – у складзе аднайменнай каманды заняў другое месца ў спартакіядзе школьнікаў.


Падрабязней у 11 выпуску раённай газеты.

Наталія СТАНКЕВІЧ.

Фота з архіва рэдакцыі.

0 комментариев

Добавить комментарий