Спортландия
gazeta 9-12-2011, 15:58 2 471 Спорт і турызм
У спартыўнай зале райцэнтра 5 снежня праводзіліся спаборніцтвы ў рамках акцыі “Беларусь — спартыўная краіна” па рухомых гульнях “Спартландыя 2011”. У іх удзельнічалі тры каманды са школ горада.
Традыцыйныя пастраенне, прывітальныя словы. Дырэктар ДЮСШ Валянцін Уладзіміравіч Шумілаў, вітаючы юных фізкультурнікаў, адзначыў, што ў рэспубліцы праводзіцца спартыўна-маладзёжная акцыя, накіраваная на прапаганду здаровага ладу жыцця, уцягненне ў рэгулярныя заняткі фізічнай культурай і спортам дзяцей і падлеткаў і, канешне, выяўленне мацнейшых спартсменаў. Пажадаў удзельнікам удалых выступленняў, расказаў аб заахвочваннях.
Журы са спецыялістаў аддзела адукацыі, дзіцячай юнацка-спартыўнай школы займае адведзенае месца. Як кажуць, суддзі ў полі рыхтуюць каманды да выступленняў. Бурна стартавалі шасцікласнікі з Міёрскай СШ №1. У першых чатырох відах эстафеты яны перамаглі. Так што назва каманды “Верныя сябры” адпавядала рэальнасці.
Музычная паўза, прамежкавы падлік галасоў.
Праз нейкі час спаборніцтвы працягваюцца. Захапляюча праходзілі спаборніцтвы “Пракаці мяч у абручы”. Здаецца, нічога складанага, але ад хлопчыкаў і дзяўчынак патрабаваліся спрыт, хуткасць, добрая рэакцыя. Але калі спяшаешся, непазбежныя памылкі. Журы справядліва вырашыла не прысуджаць у гэтым конкурсе першае месца, затое на трэцяй пазіцыі аказаліся дзве каманды.
Зноў музычная паўза і падлік ачкоў. Уперад вырываецца каманда “Кеды” з СШ №2. Адчуванне такое, што барацьба пачынаецца нанова. Арганізатары спаборніцтваў падрыхтавалі цікавыя эстафеты. На гэтым адрэзку барацьба была больш роўнай, хаця камандзе “Кеды” ўдалося павялічыць адрыў ад сапернікаў. У іх 28 ачкоў.
На фінішнай прамой спаборнічалі капітаны. Тут лідарам стаў прадстаўнік СШ №1. У камбінаванай эстафеце каманда гэтай жа школы таксама перамагла. Удалы старт і бурны фініш забяспечыў “Верным сябрам” першае месца. Рыхтаваў каманду да спаборніцтваў Аляксандр Пятровіч Міхайлаў. Другое месца заняла каманда з Міёрскай СШ №2, на трэцім — юныя фізкультурнікі з СШ №3.
Некалькі слоў неабходна сказаць пра групу падтрымкі. Дзяўчаты з 8 “А” класа СШ №3 стараліся стварыць для прысутных добры настрой. Юля Ніўчык, Крысціна Валынец, Таня Панізнік, Аня Маляўка, Вераніка Шараг, Яна Мішчанка, Юля Кураш, Паліна Паршута паказалі музычны нумар, прадэманстраваўшы цудоўную пластыку рухаў, адчуванне рытму.
Каманды адпаведна занятым месцам узнагароджаны дыпломамі і прызамі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму, а ўсе ўдзельнікі свята атрымалі медалі.
Людвіг КАСАТЫ.
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.