Вучнi растуць разам з трэнерам, i наадварот
gazeta 20-05-2022, 16:15 702 Спорт і турызм

Больш чым захапленне
Цяпер у Сяргея Алісеенкі 35 выхаванцаў. Бокс прынята лічыць мужчынскім відам спорту, аднак дзяўчат ён таксама прываблівае.
– Дзяўчаткі больш старанныя, хлопцам часам не хапае ўважлівасці. Ёсць тыя, чый інтарэс адразу заўважны: сіл яшчэ недастаткова, а ўжо ў бой рвуцца. З такімі цікава і прыемна працаваць, – з усмешкай расказвае трэнер. – Прымаем на секцыю з дзевяці гадоў. Далёка не ўсе застаюцца. Поспехі ў боксе – гэта доўгая і настойлівая праца. Гады два – тры патрэбны, каб выйсці на рынг на спаборніцтвах.
Для некаторых выхаванцаў Сяргея Ігаравіча заняткі боксам сталі больш, чым захапленнем. Рыхтуецца да паступлення ў рэспубліканскае вучылішча алімпійскага рэзерву сямікласніца Дар’я Свілёнак. Ігнат Яблонскі ўжо год адвучыўся ў Магілёўскім вучылішчы алімпійскага рэзерву. Заканчвае гэтую ўстанову Вадзім Вячэрскі. У мінулым годзе ён выйграў рэспубліканскія спаборніцтвы і заняў чацвёртае месца на чэмпіянаце Еўропы, што праходзіў у Грузіі. Сёлета таксама ў ліку пераможцаў у вобласці і на рэспубліцы. Выканаў нарматыў на майстра спорта. Разам з навучэнцам Віцебскага вучылішча алімпійскага рэзерву Юрыем Пахірка трапіў у зборную каманду Беларусі. Дарэчы, Юрый – кандыдат у майстры спорту. Хлопцы пастаянна на сувязі са сваім першым трэнерам, ён па-ранейшаму на рынгу разам з імі.
Кацярына РЫНКЕВІЧ
Похожие статьи
0 комментариев
Добавить комментарий
Информация
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.
Комментировать статьи на сайте возможно только в течении 360 дней со дня публикации.